Свой шлях у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы завяршылі 15 студэнтаў завочнай скарочанай формы навучання, якія на працягу трох з паловай гадоў вывучалі запатрабаваную і сучасную спецыяльнасць «Выяўленчае мастацтва і камп'ютарная графіка».
За выдатныя поспехі ў вучобе дыплома асаблівага ўзору (з адзнакай) была ўдастоена Ірына Самушчанка.
16 студзеня ў Купалаўскім універсітэце прайшла ўрачыстая цырымонія ўручэння дыпломаў выпускнікам факультэта мастацтваў і дызайну.