«PROF-Вакацыі» – гэта прафарыентацыйны інтэнсіў, арганізаваны для школьнікаў з мэтай дапамагчы пагрузіцца ў студэнцкае жыццё, даведацца больш пра Гродзенскі дзяржаўны дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, яго 13 факультэтаў і вызначыцца з будучай прафесіяй.
У першы дзень «PROF-Вакацыя», 5 студзеня, прафарыентацыйныя мерапрыемствы для навучэнцаў школ арганізуюць 12 факультэтаў Купалаўскага ўніверсітэта: філалагічны факультэт, факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму, педагагічны факультэт, факультэт матэматыкі і інфарматыкі, факультэт мастацтваў і дызайну, інжынерны факультэт, факультэт біялогіі і экалогіі, фізіка-тэхнічны факультэт, факультэт фізічнай культуры, факультэт эканомікі і кіравання, юрыдычны факультэт і ваенны факультэт.
На філалагічным факультэце кафедра рускай філалогіі арганізуе майстар-клас «Я да Вас пішу...», дзе будзе нададзена ўвага гісторыі і практыцы ліста. Пачатак мерапрыемства а 10:00 па адрасе: вул. Ажэшкі, 22, аўд. 217. Кафедра рамана-германскай філалогіі правядзе для ўдзельнікаў анлайн-семінар па выкананні тэставых заданняў «З нямецкім паступіць лёгка», да якога ў 10:00 можна падключыцца па спасылцы.
На факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму кафедра ўсеагульнай і славянскай гісторыі арганізуе лекцыю-візуалізацыю ў 10:00 «Гісторыя для ўсіх – антычны свет», да якой можна будзе падключыцца па спасылцы. Кафедра паліталогіі і сацыялогіі правядзе «Экзаменацыйны квэст: ідзем да дзясяткі!» у 12:30 па адрасе: вул. Кастрычніцкая, 5, аўд. 101. Рэгістрацыю на майстар-клас можна прайсці па спасылцы.
Майстар-клас «Творчая педагогіка: майстар-клас адкрыццяў і інсайтаў» па адрасе: вул. Захарава, 32, аўд. 30 а 10:00 правядзе педагагічны факультэт. Рэгістрацыя на майстар-клас па спасылцы.
Факультэт матэматыкі і інфарматыкі падрыхтаваў майстар-клас «Падрыхтоўка да ЦЭ, ЦТ. Геаметрыя», які пройдзе ў 10:00 па адрасе: вул. Ажэшкі, 22, аўд. 317. Рэгістрацыю на майстар-клас можна прайсці па спасылцы.
Прагляд работ патэнцыйных абітурыентаў, якія паступаюць на спецыяльнасць «Мастацкая адукацыя», пройдзе на факультэце мастацтваў і дызайну ў 11:00 па адрасе: вул. Дзяржынскага, 28, аўд. 8. Таксама ў 12:00 факультэт мастацтваў і дызайну прапануе наведаць экзамен у форме канцэртнага выступлення па дысцыпліне «Вакальны ансамбль» і занятак па дысцыпліне «Сальфеджыа», дзе пройдзе разбор тыпавых заданняў уступнага іспыту.
У 12:00 па адрасе: вул. Курчатава, 1а, аўд. 508 пройдзе майстар-клас «3D-мадэляванне ў будаўніцтве», арганізаваны інжынерным факультэтам.
Факультэт біялогіі і экалогіі правядзе арніталагічны практыкум з майстар-класам па вырабе кармушкі для птушак «Экалогія зімовага горада: як дапамагчы птушкам?» у 12:00 па адрасе: зав. Даватара, 3/1, аўд. 138. Для ўдзелу трэба прайсці рэгістрацыю.
Фізіка-тэхнічны факультэт правядзе занятак па тэме «Займальная астраномія» ў 13:00 па адрасе: вул. Паповіча, 50.
На факультэце фізічнай культуры а 13:00 па адрасе: вул. Захарава, 32 у лёгкаатлетычным манежы правядуць майстар-клас «Біямеханіка і дынамічная анатомія сілавых практыкаванняў».
Прафарыентацыйны інтэнсіў «PROFпрыкладка» – Адвэнт-каляндар, арганізаваны факультэтам эканомікі і кіравання, пройдзе ў анлайн-фармаце ў 14:00.
Юрыдычны факультэт падрыхтаваў прафарыентацыйны семінар «Уводзіны ў права: ад тэорыі да практыкі», які пройдзе ў анлайн-фармаце ў 16:00.
Майстар-клас «Быць курсантам», на якім запланавана знаёмства з побытам курсантаў, зборка-разборка зброі і рыштунак магазінаў халастымі патронамі, а таксама практычная работа на трэнажорах беспілотных лятальных апаратаў пройдзе на ваенным факультэце ў 15:00 па адрасе: вул. В. Соламавай, 159В.
У другі і заключны дзень, 6 студзеня, шэраг мерапрыемстваў для апускання навучэнцаў у студэнцкае жыццё правядуць філалагічны факультэт, педагагічны факультэт, факультэт псіхалогіі, інжынерны факультэт, а таксама цэнтр даўніверсітэцкай адукацыі.
Кафедра англійскай філалогіі філалагічнага факультэта арганізуе майстар-клас «Merry English: Калядны інтэнсіў» у 10:00 па адрасе: вул. Ажэшкі, 22, аўд. 336. Для таго, каб узяць удзел, неабходна прайсці рэгістрацыю. Кафедра беларускай філалогіі правядзе лекцыю-падарожжа «У свеце таямніц і загадак: беларуская міфалогія і фальклор» у 13:00 па адрасе: вул. Леніна, 32, аўд. 5.
Прафі-тэст «Які ты педагог?» пройдзе на педагагічным факультэце ў 11.00 па адрасе: вул. Захарава, 32, аўд. 30. Для ўдзелу трэба прайсці рэгістрацыю.
Майстар-клас (міні-трэнінг) па развіццю ўяўлення арганізуе ў 14:00 па адрасе: вул. Гаспадарчая, 23, аўд. 314 факультэт псіхалогіі.
Інжынерны факультэт правядзе інжынерны МазгаКвіzzz у 13:00 па адрасе: вул. Курчатава, 1а, аўд. 402.
Цэнтр даўніверсітэцкай адукацыі арганізуе прафарыентацыйны вэб-квест «Людзі Х – падарожжа ў свет прафесій», які пройдзе ў 10:00 па адрасе: зав. Тэлеграфны, 15а. Для таго, каб стаць удзельнікам, неабходна прайсці рэгістрацыю.
У Купалаўскім універсітэце з 5 студзеня пачне сваю працу зімовы сезон