Школа камандзіраў і камісараў - гэта адукацыйная праграма, у рамках якой праходзяць тэарэтычныя і практычныя заняткі па асновах фарміравання студэнцкіх атрадаў.
За час навучання ў Школе студэнты даведаліся аб традыцыях студатрадаўскага руху на Гродзеншчыне і асноўных напрамках дзейнасці цяпер, аб асновах заканадаўства аб працы, асаблівасцях нарміравання і аплаты працы ўдзельнікаў студэнцкіх атрадаў, правілах эфектыўнай камунікацыі і ўзаемадзеяння з работадаўцамі. Таксама студэнты актыўна прымалі ўдзел у псіхалагічных трэнінгах і майстар-класах, а самае галоўнае – навучыліся планаваць працу атрада.
У канцы было праведзена анкетаванне, па выніках якога высветлілася, што найбольш студэнтам спадабаліся трэнінгі і сустрэчы са студэнтамі, якія ўжо ўдзельнічалі ў студэнцкіх атрадах, якія дзяліліся сваім вопытам.
Сёння, 30 снежня, напярэдадні Новага года адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння сертыфікатаў 48 студэнтам аб паспяховым праходжанні Школы камандзіраў і камісараў. Старшыня Штаба і начальнік упраўлення па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Аксана Котава ўручыла сертыфікаты студэнтам і павіншавала з паспяховым заканчэннем Школы і надыходзячымі святамі.