Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 22 Снежань 2025 15:31

Каманда ГрДУ імя Янкі Купалы заваявала дыплом ІІІ ступені ў камандным чэмпіянаце па праграміраванні Паўночнай Еўразіі

photo 2025 12 22 13 23 00З 15 па 17 снежня ў Санкт-Пецярбургу праходзіў фінал Студэнцкага каманднага чэмпіянату свету па праграмаванні ICPC у Паўночнай Еўразіі, які сабраў больш за 300 каманд з Беларусі, Расіі, Казахстана, Грузіі, Арменіі, Азербайджана, Кіргізіі, Узбекістана і Таджыкістана. У спаборніцтвах прынялі ўдзел тры каманды студэнтаў факультэта матэматыкі і інфарматыкі Купалаўскага ўніверсітэта.

У рамках чэмпіянату студэнтам-праграмістам на працягу пяці гадзін неабходна было вырашыць 12 задач рознага ўзроўню складанасці, а таксама распрацаваць матэматычныя мадэлі і алгарытмы рашэння, даказаць іх правільнасць і аптымальнасць, напісаць праграму на адной з моў праграмавання і праверыць вынік у аўтаматызаванай сістэме тэставання.

Дыплом ІІІ ступені ў чэмпіянаце заняла каманда Купалаўскага ўніверсітэта Grodno_SU#16, у склад якой увайшлі студэнты 3 курса спецыяльнасці «Кібербяспека» Аляксандр Малышка і Ягор Цыбін і студэнт 3 курса спецыяльнасці «Праграмная інжынерыя» Глеб Выскварка.

Ад Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ўдзельнічалі яшчэ дзве каманды: Grodno_SU#32 і Grodno_SU_Tricky Ones. У іх склады ўвайшлі студэнты 2 курса спецыяльнасці «Праграмная інжынерыя» Уладзімір Сінкевіч і Аляксандр Пялейка, студэнт 1 курса спецыяльнасці «Праграмная інжынерыя» Арсеній Асанаў, студэнты 4 курса спецыяльнасці «Кампутарная бяспека» Іван Скрыпінскі і Аляксей Карлюк і студэнт 1 курса спецыяльнасці «Праграмная інжынерыя» Ілля Альфяровіч.

Трэнерамі каманд з'яўляюцца старшы выкладчык кафедры матэматычнага і інфармацыйнага забеспячэння эканамічных сістэм Юрый Сцёпін і Уладзілен Лакцевіч, выпускнік магістратуры факультэта эканомікі і кіравання, выкладчык-стажор кафедры матэматычнага і інфармацыйнага забеспячэння эканамічных сістэм і пяціразовы пераможца спаборніцтваў па праграміраванні.

Віншуем купалаўцаў і жадаем новых перамог!

Даведачна: Чэмпіянат па праграмаванні сярод студэнтаў у Паўночным Еўразійскім рэгіёне – гэта этап найбуйнейшай міжнароднай студэнцкай алімпіяды па праграмаванні ICPC, які праводзіцца з 1977 года. Алімпіяда дапамагае студэнтам развіць крэатыўнасць, камандную працу, развіць навыкі ў сферы стварэння новых праграмных прадуктаў і праверыць сваю стрэсаўстойлівасць.