Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 19 Лістапад 2025 10:19

У ГрДУ імя Янкі Купалы назавуць пераможцаў алімпіяды па журналістыцы «Медыя і я»

IMG 298822 лістапада на кафедры журналістыкі Купалаўскага ўніверсітэта пройдзе вочны фінальны этап алімпіяды, пасля чаго будуць падведзены вынікі і адбудзецца ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў.

Алімпіяда «Медыя і я» арганізавана з мэтай выяўлення і развіцця ў абітурыентаў творчых здольнасцей і цікавасці да журналістыкі і новых медыяў, папулярызацыі ведаў у медыйнай галіне і стварэння неабходных умоў для падтрымкі адораных навучэнцаў.

На фінальным этапе ўдзельнікам трэба будзе напісаць сачыненне і падрыхтаваць вусны выступ на зададзеную тэму. Па выніках вочнага этапа журы вызначыць пераможцаў і прызёраў алімпіяды і ўзнагародзіць іх дыпломамі І, ІІ, ІІІ ступені. Удзельнікам, якія вызначыліся, будуць уручаны дыпломы ў намінацыях «Лепшы завочны этап», «Лепшае эсэ» і «Лепшае вуснае выступленне».