Удзельнікі форуму прайшлі трохдзённую адукацыйную праграму: сталі слухачамі лекцый і майстар-класаў федэральных спікераў і журналістаў-практыкаў, а таксама наведалі экскурсіі па Пскову, Ізборску і Пячорам. Па выніках мерапрыемства ў складзе міжнародных каманд студэнты прадставілі перад журы сумесныя медыяпраекты на тэму "Сумеснае гераічнае мінулае - агульная будучыня".
Пасля абароны ўсе маладыя крэатары атрымалі сертыфікаты ўдзельнікаў, а найлепшыя працы былі адзначаны дыпломамі. Дыпломам II ступені ўзнагароджана каманда "Саюз у кадры". Удзельнікі падрыхтавалі відэаролік "Водгаласы вайны" і лонгрыд "Саюз у кадры". Сярод аўтараў – Карына Місцюк, студэнтка 2 курса спецыяльнасці «Журналістыка». Віншуем з заслужанай узнагародай!
Яркім завяршэннем форуму стала канцэртная праграма, якая падарыла ўдзельнікам шмат станоўчых эмоцый. Адзначым, што ўжо ў трэці раз форум "Індустрыя медыя" стаў пляцоўкай для крэатыву, новых ідэй і знаёмстваў!