У 2024 годзе УНС праходзіць у прынцыпова новым статусе - канстытуцыйным. З гэтага часу УНС нададзены паўнамоцтвы зацвярджаць асноўныя стратэгічныя напрамкі ўнутранай і знешняй палітыкі нашай краіны, Ваенную дактрыну і Канцэпцыю нацыянальнай бяспекі, змяненні і дапаўненні ў Канстытуцыю, праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі. УНС валодае правам заканадаўчай ініцыятывы, прапануе правядзенне рэспубліканскіх рэферэндумаў, разглядае пытанне аб легітымнасці выбараў.
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ў сваім выступленні абазначыў шэраг важнейшых тэм. Падрабязней можна пачытаць у матэрыяле БелТА.
А таксама адбылося таемнае галасаванне па выбарах Старшыні ВНС, яго намесніка і прэзідыума. Старшынёй Усебеларускага народнага сходу быў абраны Аляксандр Лукашэнка.
Праца УНС працягнецца і заўтра.
.