Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 22 Люты 2024 19:38

Урачыстае пасяджэнне калектыву ўніверсітэта, прысвечанае 84-годдзю з дня яго заснавання, прайшло ў ГрДУ імя Янкі Купалы

IMG 9269У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 22 лютага адбылося ўрачыстае пашыранае пасяджэнне Савета ўніверсітэта.

У святочным мерапрымстве прынялі ўдзел супрацоўнікі, выкладчыкі, студэнты, ветэраны працы Купалаўскага ўніверсітэта, а таксама ганаровыя госці.З прывітальным словам да ўдзельнікаў сустрэчы звярнулася рэктар Ірына Кітурка. У сваёй прамове яна пералічыла асноўныя вехі развіцця Купалаўскага ўніверістэта і падкрэсліла яго значнасць для купалаўцаў:  

– На працягу 84 гадоў Купалаўскі ўніверсітэт з’яўляецца лёсам для дзясяткаў тысяч людзей Гродзеншчыны і ўсёй нашай краіны. Сёння ГрДУ імя Янкі Купалы – гэта наш з вамі лёс. Ён прадстаўляе ўсе магчымасці для таго, каб выявіць, раскрыць і рэалізаваць патэнцыял нашых студэнтаў, выкладчыкаў, супрацоўнікаў, і ён такі дзякуючы нам з вамі. Невыпадковая і дата заснавання нашага ўніверсітэта. Лёсам наканавана яму нарадзіцца 22 лютага: паміж Днём роднай мовы і Днём абаронцаў Айчыны, а таксама напярэдадні Адзінага дня галасавання – 25 лютага.

Ірына Фёдараўна звярнула ўвагу на традыцыі ўніверсітэта,  адной з якіх з'яўляецца напісанне Купалаўскай дыктоўкі ў Міжнародны дзень роднай мовы. Яна адзначыла, што акрамя купалаўцаў да гэтага мерапрыемства штогод далучаецца ўсё больш і больш удзельнікаў:

– Учора разам з купалаўцамі дыктоўку пісалі і замежныя ўдзельнікі – прадстаўнікі дыпламатычных місій Рэспублікі Беларусь у 11 краінах. Да маштабнай падзеі таксама далучыліся рэгіянальная нацыянальна-культурная аўтаномія “Беларусы Масквы”, дыяспары беларусаў у Алматы і Актаў, цэнтр беларускай мовы і інавацыйных тэхналогій пры Таджыцкім нацыянальным універсітэце, Варонежскі дзяржаўны ўніверсітэт, МДУ імя М.В. Ламаносава і іншыя замежныя ВНУ-партнёры.

Радуе, што набірае абароты і Асацыяцыя выпускнікоў Купалаўскага ўніверсітэта. У яе межах ствараюцца клубы, вывучаюцца ўсе магчымасці для падняцця іміджа ўніверістэта, прынята рашэнне, што наступнае святкаванне 85-гадовага юбілею пачнецца з II з’езда Асацыяцыі выпускнікоў ўніверсітэта. Як адзначыла рэктар, да 84-годдзя ўніверсітэта калектыў падышоў з дасягненнямі:– За мінулы год мы зрабілі шмат: адкрылі новыя спецыяльнасці, у прыватнасці – спецыяльнасць “Архітэктура”, нарэшце аб’ядналі ўсе спецыяльнасці ў межах тылавога забеспячэння на ваенным факультэце. Важным дасягненнем было чарговае занясенне ўніверсітэта на Рэспубліканскую дошку гонару ў намінацыі “Навуковая арганізацыя”, чарговы раз сталі пераможцамі сярод усіх універсітэтаў краіны ў Рэспубліканскай універсіядзе, а наша студэнтка Анастасія Кісель заваявала тытул “Студэнт года”. І  іншыя значныя  дасягненні мае наш універсітэт, але наперадзе – шмат працы, бо нас чакаюць вялікія планы на будучыню. Рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы акрэсліла і напрамак дзейнасці для калектыву на бягучы год.– 2024 год аб'яўлены Кіраўніком дзяржавы Годам якасці, таму ўся наша работа павінна быць нацэлена на павышэнне якасці ўсіх сфер нашай дзейнасці. Дэвіз года якасці: мы павінны пераўзыйсці сябе ва ўсім, што мы робім. А каб гэтага дасягнуць, кожнаму з нас на сваіх працоўных месцах неабходна быць сумленным, – адзначыла Ірына Фёдараўна.У канцы свайго выступлення рэктар павіншавала ўсіх з 84-годдзем універсітэта і пажадала карпаратыўнага адзінства, пазітыўнага настрою і любові да сваёй справы. У гэтам у ёсць сакрэт поспеху Купалаўскага ўніверсітэта.На ўрачыстым пасяджэнні, прысвечаным 84-годдзю Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, супрацоўнікі, выкладчыкі і студэнты ўніверсітэта былі ўзнагароджаны ганаровымі граматамі і Нагруднымі знакамі.Працягнулася ўрачыстае пасяджэнне святочным канцэртам.