Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 21 Люты 2024 15:11

Міжнароднае супрацоўніцтва: Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы працягвае актыўную працу з Какандскім дзяржаўным педагагічным інстытутам імя Мукімі

photo 5382297241634593211 yЗ 12 па 17 лютага купалаўцы былі запрошаны ў Какандскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Мукімі па праграме "Запрошаны прафесар".

У канцы 2023 года ў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы ў рамках дагавора аб супрацоўніцтве паміж універсітэтамі дзвюх краін - Беларусі і Узбекістана - прыбыла дэлегацыя з 12 чалавек Какандскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Мукімі для навучання на курсах павышэння кваліфікацыі «Тэхналогіі павышэння якасці выкладання і навучання ў універсітэтах».

З 12 па 17 лютага 2024 года ў рамках праграмы "Запрошаны прафесар" Какандскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Мукімі наведалі дэкан факультэта псіхалогіі Вольга Мітрафанава і загадчык кафедры эксперыментальнай і прыкладной псіхалогіі Канстанцін Карпінскі. Запрошаныя госці прачыталі лекцыі па дысцыплінах "Агульная псіхалогія", "Сямейная псіхалогія", "Эвалюцыйная псіхалогія", "Пазітыўная псіхалогія".

З Какандскім дзяржаўным педагагічным інстытутам імя Мукімі факультэт псіхалогіі Купалаўскага ўніверсітэта рэалізуе сумесную адукацыйную праграму па спецыяльнасцях «Псіхалогія» і «Практычная псіхалогія». У рамках дзелавога візіту купалаўцы абмяняліся практычным і тэарэтычным вопытам, правялі адкрытыя лекцыі і семінары для студэнтаў на кафедрах сумеснага навучання, прыкладной псіхалогіі, міжфакультэцкай педагогікі і псіхалогіі.

Вынікам рабочай паездкі стала дасягненне дамоўленасці аб падачы сумеснай заяўкі на конкурс беларуска-ўзбекскіх праектаў сумесных навуковых даследаванняў БРФФД, сумесных навуковых артыкулаў, навуковых канферэнцый.

.