Запрошаным госцем выступіў прафесар кафедры гісторыі Расіі Уральскага федэральнага ўніверсітэта імя першага Прэзідэнта Расіі Б.М. Ельцына Уральскага гуманітарнага інстытута Уладзімір Запарый. Уладзімір Васільевіч падзяліўся вопытам рэалізацыі праектаў у УГІ УРФУ горада Екацярынбурга.
У ходзе работы семінара абмяркоўваліся пытанні, звязаныя з роляй Урала, у прыватнасці Свярдлоўскай вобласці, у сферы аказання дапамогі ў аднаўленні прамысловасці Заходняга рэгіёну Беларусі ў пасляваенны час. Таксама Уладзімір Запарый прапанаваў магчымую тэму сумеснага міждысцыплінарнага праекта, звязанага з індустрыяльнай культурна-гістарычнай спадчынай БССР - Рэспублікі Беларусь. Прапанова была падтрымана ўдзельнікамі семінара, бо тэма адрозніваецца актуальнасцю, малой даследаванасцю, высокай практычнай значнасцю, а таксама дасць магчымасць прыцягнуць спецыялістаў з розных абласцей гуманітарных ведаў.
Прыярытэтным напрамкам у развіцці супрацоўніцтва, на думку ўдзельнікаў семінара, павінна стаць падрыхтоўка і падача сумесных праектных заявак у Расійскі навуковы фонд, у БРФФД і РФФД. Удзельнікі сышліся на думцы, што сумесная работа беларускіх і расійскіх вучоных у сферы гістарычных ведаў і сумежных навук дасць магчымасць развіваць навуковы патэнцыял дзвюх дзяржаў, будзе садзейнічаць умацаванню інтэграцыйных працэсаў у навуковай супольнасці.