Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 12 Студзень 2024 13:15

Новыя перамогі: купалаўцы пакараюць міжнародныя конкурсы

photo 5262996218521441265 yIV Міжнародны фестываль-конкурс мастацтваў

"Musical star of Slovenia - 2024" прайшоў з 3 па 4 студзеня. У Міжнародным замежным фестывалі прынялі ўдзел жыхары краін СНД і Еўрапейскага саюза.

Народны хор "Вяснянка" Гуманітарнага каледжа Купалаўскага ўніверсітэта стаў лаўрэатам I ступені міжнароднага фестывалю мастацтваў "The International Festival of Arts/"Musical star of Slovenia" у намінацыі "харавыя калектывы".

На конкурсе творчы калектыў прадставіў кампазіцыю «Шторм» (музыка Аліны Безенсан, словы Аліны Легастаевай).

Фестываль-конкурс накіраваны на пашырэнне супрацоўніцтва паміж установамі адукацыі і культуры, абмен вопытам у галіне культуры і адукацыі, а таксама рэкламаванне культурных каштоўнасцей краіны праз канцэрты і выставы. Удзел у такіх конкурсах садзейнічае культурнаму росту і выяўленню таленавітай моладзі.

Віншуем купалаўцаў з заслужанай узнагародай!