Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 24 Люты 2016 14:43

На факультэце псіхалогіі пачала працу Школа юнага псіхолага для старшакласнікаў

IMG 2203У пачатку лютага 2016 года на факультэце псіхалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы адкрылася Школа юнага псіхолага. Мэта работы школы - пазнаёміць старшакласнікаў Гродна з рознымі псіхалагічнымі напрамкамі і дапамагчы авалодаць практычнымі навыкамі ўзаемадзеяння з людзьмі.

На першай сустрэчы з навучэнцамі школы дэкан факультэта псіхалогіі Лілія Мар'янаўна Даўкша распавяла аб правілах і асаблівасцях паступленнях у купалаўскую ВНУ і прадставіла інфармацыю аб сферах прафесійнай дзейнасці выпускнікоў факультэта. З дзейнасцю Школы юнага псіхолага рабят пазнаёміла намеснік дэкана па вучэбнай рабоце Любоў Аляксандраўна Сямчук. А старшы выкладчык кафедры эксперыментальнай і прыкладной псіхалогіі Ганна Васільеўна Хаменя правяла міні-трэнінг па развіцці камунікатыўных уменняў і навыкаў.

Выкладчык кафедры эксперыментальнай і прыкладной псіхалогіі Сяргей Аляксандравіч Іваноў у рамках майстар-класа «Эфектыўная падрыхтоўка да іспыту» распавёў аб правілах харчавання пры высокіх разумовых нагрузках, рэжыме рацыянальнага паўтарэння пры завучванні матэрыялу. Затым старшакласнікі атрымалі індывідуальныя рэкамендацыі па аптымізацыі працэсу падрыхтоўкі да іспыту на аснове вывучэння уласцівасцяў нервовай сістэмы.

Падчас другой сустрэчы юных псіхолагаў пазнаёмілі з асновамі самапрэзентацыі: рабяты даведаліся аб тым, як эфектыўна наладзіць кантакт з аўдыторыяй, стварыць добрае першае ўражанне, правільна паводзіць вербальную і невербальную камунікацыю. Таксама старшакласнікі выявілі мадэлі паводзін, якія перашкаджаюць поспеху самапрэзентацыі, разгледзелі паняцце іміджу і вызначылі значныя кампаненты іміджу асобы.

Наступны занятак Школы юнага псіхолага адбудзецца 27 лютага 2016 года. Сустрэча будзе прысвечана фарміраванню іміджу асобы.

З усімі навінамі факультэта псіхалогіі можна азнаёміцца тут.