Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 12 Красавік 2023 13:28

У Купалаўскім універсітэце адбудзецца фінал конкурсу "Лепшая група ўніверсітэта - 2023"

luch gruppaФінал спаборніцтва адбудзецца заўтра, 13 красавіка. На галоўнай сцэне ўніверсітэта студэнты гучна заявяць пра сябе падчас конкурсу «Прэзентацыя групы», а таксама прадэманструюць свае творчыя здольнасці!

 

Конкурс на званне найлепшай групы ўжо даўно стаў добрай традыцыяй і штогод аб'ядноўвае крэатыўных і творчых студэнтаў. У гэтым годзе ўдзел у ім бяруць шэсць каманд. Перш чым выйсці на сцэну, ім трэба было паспаборнічаць у завочным этапе. Ён уключаў у сябе конкурс «Наша група лепш за ўсіх!», дзе ўлічваліся дасягненні ў вучэбнай, навуковай і грамадскай дзейнасці кожнага студэнта навучальнай групы шляхам падсумоўвання вынікаў выніковага рэйтынгу дзейнасці студэнтаў. Таксама адбыўся конкурс відэаролікаў "Мы - каманда". Прайшлі «Свая гульня» і інтэрактыўная гульня «Любімы горад». Гульня ўяўляла сабой паслядоўнае выкананне заданняў па пэўнай тэматыцы на гульнявых этапах горада Гродна.

І вось ужо зусім хутка канкурсанты пакажуць сябе ў яркім фінале! Дзеці падрыхтавалі таленавітыя выступленні, якія не пакінуць гледачоў абыякавымі. Прыходзьце хварэць за ўдзельнікаў!

ШТО? Фінал конкурсу "Лепшая група ўніверсітэта - 2023".

ДЗЕ? Актавая зала па вуліцы Леніна, 32.

КАЛІ? 13 красавіка ў 18.00.