Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 28 Снежань 2022 11:35

Навучэнцы Тэхналагічнага каледжа прынялі ўдзел ва II міжнародным вучэбна-даследчым конкурсе "Студэнт года 2022"

naukaАрганізатар конкурсу - Міжнародны цэнтр навуковага партнёрства "Новая навука". Навучэнцы каледжа выдатна сябе паказалі ў намінацыі "Фізіка-матэматычныя навукі".

 

Дыплом I ступені атрымала праца «Даследаванне астранамічных заканамернасцей з выкарыстаннем фізічных законаў, матэматычных разлікаў і алгебраічных крывых». Яе падрыхтавалі Ангеліна Казак, Іван Чурак, Марыя Ярмоліч, Ягор Шаўцоў. Навуковы кіраўнік - Ірына Яўгенаўна Аўсянік.

Праца «Даследаванне гадавога руху свяцілаў адносна Зямлі» таксама была ўдастоена дыплома I ступені. Яе падрыхтавалі Сяргей Завадскі, Ілля Ульдзіновіч, Ганна Кулакоўская, Аляксандр Камароў, Цімафей Чарвякоў. Навуковы кіраўнік - Святлана Алегаўна Лях.

Віншуем купалаўцаў з паспяховым выступленнем!

 

  • 1-200x150
  • 2-200x150
  • 3-200x150