Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 25 Студзень 2016 11:44

Маладыя навукоўцы ГрДУ імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у фестывалі маладзёжнай універсітэцкай навукі

12954 5У ліцэі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта 19 студзеня 2016 года адбылося стартавае мерапрыемства «Запрашэнне ў свет навукі» фэстывалю моладзевай універсітэцкай навукі, прымеркаванага да Дня беларускай навукі.

Удзел у мерапрыемстве прынялі прадстаўнікі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, вучоныя і практыкі, аспіранты, студэнты, супрацоўнікі вышэйшых навучальных устаноў і ліцэісты. Сярод удзельнікаў - дэлегацыя Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, якую ўзначаліў кіраўнік культурна-гістарычнага праекта «Жывая гісторыя» Сяргей Алегавіч Іваноў.

З прывітальным словам да аўдыторыі звярнуўся міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Міхаіл Анатольевіч Жураўкоў, які адзначыў, што фестываль будзе праходзіць на працягу года ва ўсіх ВНУ краіны: «Сучасная моладзь упэўнена глядзіць у будучыню. І мы вырашылі арганізаваць мерапрыемства, якое не будзе адначасовым, а будзе праходзіць на працягу года. Вельмі важна, каб ва ўніверсітэтах узровень навуковых даследаванняў, у тым ліку сярод студэнтаў, аспірантаў, маладых супрацоўнікаў, быў на адпаведным узроўні. Каб маладыя людзі адразу ўліваліся ў навуковыя даследаванні пасля заканчэння ўніверсітэта, ішлі на вытворчасць, у сельскую гаспадарку, медыцыну. Фестываль маладзёжнай ўніверсітэцкай навукі - гэта не толькі магчымасць паказаць свой інтэлект, сваю зацікаўленасць у навуковых даследаваннях, але і прадставіць сябе перад будучымі працадаўцамі».

Для гасцей мерапрыемства была арганізавана прэзентацыя навуковых даследаванняў маладых навукоўцаў: сярод экспанатаў былі прадстаўлены праекты і распрацоўкі, якія прайшлі апрабацыю і якія атрымалі станоўчы водгук на прадпрыемствах нашай краіны. Сярод навінак - спадарожнікавыя сістэмы для маніторынгу перамяшчэння транспарту, шматфункцыянальны вымяральны комплекс «Алма-метр», рэгістратар параметраў руху ліфтавага пад'ёмнага абсталявання B-590 «ПАЛТУС» і камп'ютарная вучэбная лабараторная ўстаноўка для правядзення лабараторных практыкумаў па радыёэлектроніцы. Таксама ў рамках фестывалю прайшоў майстар-клас «Мікрасвет» і адкрылася «Юрыдычная клініка» - структурнае падраздзяленне юрыдычнага факультэта БДУ, якое займаецца навучаннем студэнтаў практычным навыкам юрыста праз прававое інфармаванне і кансультаванне малазабяспечаных і сацыяльна неабароненых катэгорый грамадзян пад кіраўніцтвам выкладчыкаў-куратараў.