Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 25 Красавік 2022 11:02

У ГрДУ імя Янкі Купалы правёў лекцыі запрошаны прафесар з Казахстана

IMG 0626 2На падставе дзяржаўнай праграмы "Адукацыя і маладзёжная палітыка" з 16 па 22 красавіка ў рамках праграмы "Запрошаны прафесар" Амангельды Ракішэвіч Бейсембаеў, доктар філалагічных навук, прафесар, прафесар кафедры "Мовы, літаратура і журналістыка" факультэта "Бізнес, адукацыя і права" Інавацыйнага Еўразійскага ўніверсітэта (Рэспубліка Казахстан, г. Паўладар), правёў лекцыйныя заняткі для студэнтаў філалагічнага факультэта.

Заняткі былі прысвечаны сучасным напрамкам філалогіі і міжкультурнай камунікацыі: лінгвістыка тэксту, сацыялінгвістыка, прагматыка, юрыслінгвістыка. Амангельды Ракішэвіч апісаў палімоўную сітуацыю, якая склалася ў шматнацыянальнай Рэспубліцы Казахстан, расказаў аб арганізацыі адукацыйнага працэсу ў Інавацыйным Еўразійскім Універсітэце, падзяліўся сваім вопытам у галіне методыкі выкладання рускай мовы і ў рабоце з адоранымі навучэнцамі.

Таксама прайшлі індывідуальныя гутаркі з кіраўніцтвам філалагічнага факультэта і прафесарска-выкладчыцкім складам кафедры рускай філалогіі па пытаннях навукова-даследчай дзейнасці і вучэбна-метадычнай работы ў галіне філалогіі, педагогікі, міжкультурнай камунікацыі з абмеркаваннем магчымых перспектыўных напрамкаў далейшага міжнароднага супрацоўніцтва.