Прадстаўнікі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, Камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, Шчучынскага раённага выканаўчага камітэта, ААТ «Лідскае піва», Гродзенскага філіяла РУП «Белпошта», ААТ «Васілішкі», СТАА «Клубника Плантс» , БГА «Свет без межаў», каталіцкія і праваслаўныя святары і валанцёры горада наведалі свята і прынеслі выхаванцам установы падарункі.
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы на дадзеным мерапрыемстве прадставіў студэнцкі атрад валанцёраў юрыдычнага факультэта, якім кіруе загадчык кафедры працоўнага і сацыяльнага права юрыдычнага факультэта Ганна Генрыхаўна Аўдзей.
У снежні нашы студэнты правялі дабрачынную акцыю «Стань Дзедам Марозам - выканай жаданне», накіраваную на збор сродкаў для куплі падарункаў. Прафесарска-выкладчыцкі склад і студэнты юрыдычнага факультэта ажыццявілі мары сарака хлопчыкаў і дзяўчынак Васілішкаўскага дома-інтэрната. Кожны з удзельнікаў дабрачыннай акцыі падарыў дзіцяці святочнае чараўніцтва.
З усімі навінамі юрыдычнага факультэта можна азнаёміцца тут.