Студэнты спецыяльнасці «Сучасныя замежныя мовы. Польская мова. Англійская мова» філалагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы падрыхтавалі насычаную праграму, у рамках якой кожны змог раскрыць свой творчы патэнцыял, паказаць майстэрства валодання польскай літаратурнай мовай. Студэнты прадставілі міні-спектакль «Падарожжа напярэдадні Калядаў», правялі віктарыну «Традыцыі і сімволіка Куцці», дэкламавалі вершы польскіх паэтаў, спявалі калядныя песні і арганізавалі кулінарны конкурс.
У цёплай атмасферы супрацоўнікі кафедры польскай філалогіі і студэнты-паланісты жадалі адзін аднаму здароўя, шчасця і поспехаў у новым годзе.
Загадчык кафедры польскай філалогіі Яўгеній Аркадзьевіч Панькоў ў заключным слове пажадаў калегам, студэнтам і іх блізкім дабра і радасці.
Прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча ў г. Гродна аташэ Кшыштаф Зяліньскі і віцэконсул аддзела віз Кшыштаф Альшэўскі павіншавалі выкладчыкаў і студэнтаў з надыходзячымі святамі, падзякавалі за запрашэнне і выказалі надзею на далейшае плённае супрацоўніцтва.
За творчую працу са студэнтамі куратару 3 і 4 курсаў спецыяльнасці «Сучасныя замежныя мовы. Польская мова. Англійская мова», дацэнту кафедры польскай філалогіі Вользе Яўгеньеўне Паньковой была аб'яўлена падзяка.
З усімі навінамі філалагічнага факультэта можна азнаёміцца тут.