Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 30 Лістапад 2021 11:16

У ГрДУ імя Янкі Купалы праходзіць ІV Фестываль педагагічных класаў

fest pedУпершыню для ўдзелу ў Фестывалі зарэгістраваліся 129 педагогаў і 561 навучэнец з усёй Беларусі!

24 лістапада 2021 г. адбыўся першы конкурс Фестывалю «Тэставанне на праверку ведаў у галіне педагогікі і псіхалогіі па праграме факультатыўных заняткаў «Уводзіны ў педагагічную прафесію».

У гэтым выпрабаванні прынялі ўдзел 270 рэспандэнтаў, з іх 71 атрымаў максімальны бал - 30. Больш падрабязны аналіз адказаў будзе праведзены членамі журы Фестывалю педагагічных класаў. Вынікі будуць аб'яўлены на педагагічным семінары "Адкрыты мікрафон" 18 снежня 2021 года, а затым апублікаваны на старонцы Фестывалю.

З 25 па 27 лістапада было адкрыта інтэрнет-галасаванне ў рамках «Конкурсу відэапрэзентацый педагагічных класаў».

Як адзначаюць арганізатары, адна з галоўных мэт фестывалю – фарміраванне ў вучняў станоўчай матывацыі да педагагічнай дзейнасці і ўсвядомленай пазітыўнай устаноўкі на выбар прафесіі педагога. Акрамя таго, фестываль накіраваны на кансалідацыю дзейнасці педагогаў, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку навучэнцаў профільных класаў, развіццё супрацоўніцтва ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, дзе ёсць педагагічныя класы, з універсітэтам.

Фестываль накіраваны на выяўленне і развіццё творчых здольнасцей вучняў педагагічных класаў, схільнасці да прафесійнай дзейнасці ў сферы педагогікі. Таксама ў ліку задач мерапрыемства - папулярызацыя педагагічных спецыяльнасцей ГрДУ імя Янкі Купалы, і падтрымка будучых абітурыентаў універсітэта.

Арганізатарамі фестывалю выступаюць педагагічны факультэт ГрДУ імя Янкі Купалы сумесна з галоўным упраўленнем адукацыі Гродзенскага аблвыканкама.