Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 30 Лістапад 2021 09:01

У ГрДУ імя Янкі Купалы пройдуць сустрэчы з рэктарам універсітэта Ірынай Кітурка

IMG 5671З канца лістапада і на працягу снежня адбудзецца серыя сустрэч, падчас якіх студэнцкі актыў зможа задаць хвалюючыя пытанні наўпрост рэктару Купалаўскага ўніверсітэта Ірыне Кітурка.

Першыя сустрэчы адбудуцца ўжо 30 лістапада ў навучальным корпусе па адрасе вуліца Гаспадарчая, 27. У 13.30 пройдзе адкрыты дыялог са студэнтамі факультэта эканомікі і кіравання, а ў 15.30 з купалаўцамі факультэта псіхалогіі.

Ірына Фёдараўна заўсёды адкрыта да пытанняў і прапаноў і ахвотна размаўляе са студэнцкім актывам. Бо такім чынам можна без пасрэднікаў высветліць, што хвалюе моладзь, і ў якіх пытаннях ім патрэбная дапамога.

У графіку правядзення сустрэч Ірыны Кітуркі са студэнтамі факультэтаў ГрДУ імя Янкі Купалы магчымы змены ў сувязі з удзелам рэктара ў іншых мерапрыемствах, якія праводзяцца іншымі арганізацыямі.

график встреч