Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 26 Лістапад 2021 08:42

Ваенны факультэт ГрДУ імя Янкі Купалы прызнаны лепшым сярод ваенных факультэтаў устаноў вышэйшай адукацыі Беларусі

voennШтогод упраўленне ваеннай адукацыі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь падводзіць вынікі дзейнасці за навучальны год. У мінулым навучальным годзе ваенны факультэт Купалаўскага ўніверсітэта выдатна сябе паказаў!

Па выніках работы за 2020/2021 год ваенны факультэт Купалаўскага ўніверсітэта заняў 1 месца сярод ваенных факультэтаў устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Па кожным з напрамкаў дзейнасці - "Навучальная праца" і "Навуковая праца" - сярод 7 факультэтаў і 24 кафедраў ваенных факультэтаў кафедра тэорыі і арганізацыі фізічнай падрыхтоўкі ваеннаслужачых ваеннага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы заняла 2 месца.

Віншуем Купалаўцаў з перамогай і жадаем далейшых поспехаў!

 

 photo 2021 11 25 10 53 07