Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 22 Лістапад 2021 11:44

У ГрДУ імя Янкі Купалы пройдзе VII адкрыты конкурс студэнцкіх стартапаў "ІнНаСтарт"

innastartЗапрашаем паўдзельнічаць студэнтаў і магістрантаў, у якіх ёсць інавацыйная бізнес-ідэя, накіраваная на распрацоўку і вытворчасць новага тавара, тэхналогіі ці паслугі. Пераможцы атрымаюць фінансаванне для рэалізацыі праекта пры падтрымцы Студыі праектаў і стартапаў і Цэнтра трансферу тэхналогій ГрДУ імя Янкі Купалы.

Удзельнікі конкурсу змогуць прадставіць свае ідэі ў наступных намінацыях: "Бізнес інавацыя", "Сацыяльная ініцыятыва", "Праект для ўніверсітэта", "Інавацыйныя IT-рашэнні для бізнесу" і "Футурыстычная ідэя".

«ІнНаСтарт» пройдзе ў тры этапы. У рамках першага канкурсанты змогуць паўдзельнічаць у адукацыйных мерапрыемствах, прайсці трэнінгі, а таксама звярнуцца па асабістую кансультацыю да спецыялістаў. Тут таксама можна даведацца, як распрацаваць інавацыйную ідэю, сабраць каманду аднадумцаў, распрацаваць бізнес-мадэль, прадставіць і прэзентаваць праект.

Да 3 снежня неабходна:

- зарэгістраваць стартапы на web-старонцы конкурса,

- прымацаваць запоўненую заяўку з подпісамі ўсіх удзельнікаў праекта,

- прымацаваць сам праект.

На заключным этапе конкурсу "ІнНаСтарт", які пройдзе з 3 па 17 снежня, удзельнікі будуць прэзентаваць свае стартапы перад журы, пасля чаго экспертная камісія аб'явіць пераможцаў.

Конкурс праводзіцца з мэтай актывізацыі праектнай і прадпрымальніцкай ініцыятывы моладзі, забеспячэння экспертнай і арганізацыйнай падтрымкі праектаў, а таксама і выяўлення інвестыцыйна-прывабных стартап-праектаў.

Дадатковую інфармацыю можна даведацца па тэлефоне +375 152 742975, +375 29 5873429 (Апекун Алена Уладзіміраўна).