Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 18 Лістапад 2021 12:19

Купалаўцы атрымалі ўзнагароды ў міжнародным конкурсе эсэ

Міжнародны студэнцкі конкурс эсэ "Мая прафесія - педагог" праводзіўся 10 лістапада 2021 года Казахскім нацыянальным педагагічным універсітэтам імя Абая ў горадзе Алматы. У конкурсе бралі ўдзел студэнты з Рэспублікі Казахстан, Польшчы, Рэспублікі Беларусь, Расіі.

Студэнты спецыяльнасці "Пачатковая адукацыя" педагагічнага факультэта Анелія Замана, Юлія Лыскоўка і Маргарыта Малеева занялі першыя месцы ў Міжнародным конкурсе эсэ "Мая прафесія - педагог".

Мэта конкурсу - выяўленне прафесійных здольнасцей і якасці падрыхтоўкі студэнтаў, стварэнне ўмоў для раскрыцця іх адоранасці, прафесійна-педагагічнага і творчага патэнцыялу, самарэалізацыі.

Ад усёй душы віншуем!

 

 L M   Z