Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 01 Лістапад 2021 16:25

Прадстаўнік ГрДУ імя Янкі Купалы прыняў удзел у навучальнай анлайн-праграме ў рамках праекта Radium праграмы Erasmus+

radiumЗагадчык кафедры электратэхнікі і электронікі Андрэй Герман прайшоў навучанне на базе Політэхнічнага ўніверсітэта Валенсіі (Іспанія).

 

Навучальная анлайн праграма праходзіла ў перыяд з 25 па 29 кастрычніка. У рамках праграмы былі разгледжаны актуальныя пытанні забеспячэння навучальных лабараторый абсталяваннем, асновы ядзернай энергетыкі і яе бяспекі, прыклады пабудовы сістэм бяспекі атамных станцый, пытанні маніторынгу радыяцыйнага забруджвання навакольнага асяроддзя, парадак абыходжання з ядзернымі адходамі.

Праграма рэалізавана ў рамках праекта "Навучанне на аснове перадавога вопыту краін ЕС у галіне радыяцыйнай абароны і культуры ядзернай бяспекі для беларускай акадэмічнай супольнасці" (RADIUM). Удзельнікам праекта з'яўляецца таксама Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.