Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 11 Кастрычнік 2021 09:19

Купалаўцы прайшлі навучанне ў галіне радыяцыйнай абароны і культуры ядзернай бяспекі

radiumПрадстаўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у онлайн-трэнінгу, арганізатарам якога выступіў Універсітэт Хасселт (Бельгія).

Выкладчыкі Купалаўскага ўніверсітэта, дацэнты кафедры агульнай фізікі Генадзь Васілюк і Наталля Валько сталі слухачамі онлайн-курса «Радыяцыйная абарона, экалагічны маніторынг і менеджмент радыеактыўных адходаў». Курс быў распрацаваны прафесарамі Універсітэта Хасселт Соняй Шреурс, Ваўтарам Шройерсам і Вімам Эрдэкенсам. Асаблівую ўвагу лектары надалі развіццю ядзернай галіны ў Бельгіі і арганізацыі менеджменту радыеактыўных адходаў.

Онлайн-трэнінг быў арганізаваны ў рамках рэалізацыі міжнароднага праекта «Навучанне на аснове перадавога вопыту краін ЕС у галіне радыяцыйнай абароны і культуры ядзернай бяспекі для беларускай акадэмічнай супольнасці».