Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 11 Жнівень 2021 14:16

Летні адпачынак і актыўныя заняткі: слухачы Летняй школы рускай мовы працягваюць навучанне з паглыбленнем у моўнае асяроддзе

photo 2021 08 10 10 40 52З мэтай поўнага паглыблення ў моўнае асяроддзе для замежных студэнтаў праводзіцца шырокая экскурсійная праграма па маляўнічых гістарычных мясцінах і прадпрыемствах горада Гродна.

Падвышаючы ўнутраную матывацыю да засваення рускай мовы і ствараючы псіхалагічную камфортнасць для слухачоў Летняй школы, арганізатары ў рэальных умовах паказваюць і каментуюць прагматычныя сацыякультурныя сітуацыі, знаёмяць з беларускімі нацыянальнымі традыцыямі, асаблівасцямі менталітэту і наладжваюць дыялог культур.

Як распавяла загадчык кафедры моўнай падрыхтоўкі беларускіх і замежных грамадзян Іна Самойлава, штодзённыя заняткі для тых, хто прыехаў у Купалаўскі ўніверсітэт з мэтай вывучэння рускай мовы, праходзяць з выкарыстаннем сучасных інавацыйных тэхналогій навучання, якія прадугледжваюць інтэрактыўныя, ролевыя, дзелавыя гульні, дыскусіі па тэмах міжкультурнай камунікацыі, а таксама ў абавязковым парадку - навучальныя экскурсіі. Такім чынам, заняткі нацэлены на развіццё разумовай дзейнасці, творчай актыўнасці, на фарміраванне камбінаторных маўленчых навыкаў і ўменняў.

У рамках адукацыйнай праграмы замежныя слухачы наведалі выставачныя залы і майстэрні па розных відах творчасці ў Цэнтры рамёстваў «Спадчына» Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры, які размяшчаецца ў гістарычным цэнтры Гродна - вуліца Рэйманта, 12, у будынку 1939 года пабудовы.

- У Цэнтры рамёстваў мы пабывалі на адкрыцці выставы скульптурнага жывапісу Элы Ядзешка, для нас правялі экскурсію, паказалі ганчарную майстэрню, майстэрні ткацтва, саломапляцення. У адной з іх прайшоў майстар-клас па вырабе сувеніра ў тэхніцы дэкупаж, - распавядае старшы выкладчык кафедры моўнай падрыхтоўкі беларускіх і замежных грамадзян Ірына Краскоўская.

У панядзелак, 9 жніўня, у другой палове дня была арганізавана экскурсія на ААТ "Гранітэкс". Замежныя госці мелі магчымасць убачыць працэс вытворчасці пражы, нітак, ільнянога катаіизіраванага валакна. У музеі прадпрыемства гасцям распавялі пра гісторыю вытворчасці і паходжанне нітак.

Наперадзе ў навучэнцаў па праграме Летняй школы - аўдыторнае вывучэнне рускай мовы, дзелавой рускай і лінгвакраіназнаўства. Акрамя таго, з мэтай паглыблення ў моўнае асяроддзе пройдуць майстар-клас па прыгатаванні страў беларускай кухні і інтэрнацыянальны вечар, дзе кожны ўдзельнік Летняй школы зможа прадставіць сябе, сваю краіну і веданне рускай мовы.

Працягнецца адукацыйны праект да 13 жніўня. Па заканчэнні навучання слухачы Летняй школы атрымаюць сертыфікаты.