Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 24 Чэрвень 2021 10:49

Навукова-метадычны семінар «Як навучаць рускай мове» прайшоў у ГрДУ імя Янкі Купалы

29324 0Мерапрыемства, накіраванае на выпрацоўку асноўных вектараў у навучанні замежных грамадзян рускай мове, адбылося 22 чэрвеня і было праведзена ў форме круглага стала з дакладамі і наступнай дыскусіяй.

 

Онлайн-семінар кансалідаваў больш за 30 удзельнікаў, 9 з якіх навукоўцы і эксперты з Інстытута русістыкі і ўсходазнаўства Гданьскага ўніверсітэта (Рэспубліка Польшча), Джорджтаўнскага ўніверсітэта (Злучаныя Штаты Амерыкі), а таксама ўніверсітэтаў г. Гродна. У цэнтры ўвагі - наладжванне міжнародных сувязяў, выпрацоўка асноўных напрамкаў вучэбнай, навукова-метадычнай і навукова-даследчай работы па падрыхтоўцы замежных спецыялістаў у ВНУ краіны і замежжа, распрацоўка сумеснай праграмы супрацоўніцтва з універсітэтамі і кафедрамі рускай мовы як замежнай, а таксама папулярызацыя купалаўскай адукацыі.

На семінары абмяркоўваўся шырокі спектр змястоўных і арганізацыйных пытанняў навучання рускай мове замежных грамадзян. У рамках праблемнага поля навуковага семінара былі разгледжаны стратэгіі развіцця навучання рускай мове, практыка выкладання рускай як замежнай у Беларусі і за мяжой, а таксама традыцыі і інавацыі ў методыцы выкладання рускай мовы як замежнай. Асаблівая ўвага была ўдзелена аспекту сацыякультурнай адаптацыі пры навучанні, а таксама онлайн-навучанню.

Падводзячы вынікі семінара, выступоўцы адзначылі, што такі фармат працы неабходны для паспяховага развіцця метадычнай школы выкладання рускай мовы як замежнай.

Арганізатарам мерапрыемства выступіла кафедра моўнай падрыхтоўкі беларускіх і замежных грамадзян Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.