Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 18 Чэрвень 2021 13:34

ГрДУ імя Янкі Купалы наведала прафесар Белгарадскага дзяржаўнага нацыянальнага даследчага ўніверсітэта Людміла Валошына

29253 2Візіт расійскага вучонага ў Купалаўскі ўніверсітэт адбыўся ў рамках праграмы «Запрошаны прафесар».

Прафесар кафедры дашкольнай і спецыяльнай (дэфекталагічнай) адукацыі Федэральнай дзяржаўнай аўтаномнай адукацыйнай установы вышэйшай адукацыі «Белгарадскі дзяржаўны нацыянальны даследчы ўніверсітэт» Людміла Валошына прачытала лекцыі студэнтам спецыяльнасці «Дашкольная адукацыя» ГрДУ імя Янкі Купалы. Яна распавяла пра педагагічную дзейнасць лабараторыі праблем выхавання здаровага дашкольніка на базе дзіцячага садка № 69 «Казка» г. Белгарада.

Затым прафесар з Расіі наведала музей гісторыі развіцця ГрДУ імя Янкі Купалы, а таксама Навуковую бібліятэку Купалаўскага ўніверсітэта. У ходзе візіту адбылася таксама сустрэча Людмілы Валошынай з прадстаўнікамі педагагічнага факультэта, на якой абмяркоўваліся перспектывы супрацоўніцтва, у тым ліку правядзенне сумесных навуковых канферэнцый і магчымасці сумеснай публікацыйнай дзейнасці беларускіх і расійскіх вучоных.