Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 25 Май 2021 13:46

Студэнткі ГрДУ імя Янкі Купалы паспяхова выступілі ў фінале кейс-чэмпіянату па кансалтынгу ў Маскве

konsaltingПрадстаўнікі Купалаўскага ўніверсітэта ўвайшлі ў ТОП-5 каманд СНД кейс-чэмпіянату «KearneyAdvantage 2021».

У склад каманды «SURF», якая прадстаўляла на чэмпіянаце Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, увайшлі студэнткі 2 курса факультэта эканомікі і кіравання спецыяльнасці «Электронны маркетынг» Вераніка Бяляўская, Кацярына Таўрэль, Кацярына Галоска і Вераніка Карпала. Ментар каманды стаў старшы выкладчык кафедры Міжнароднага бізнесу і маркетынгу Віталь Строк.

Кампанія «Kearney» праводзіць кейс-чэмпіянат па кансалтынгу з мэтай матываваць студэнтаў эканамічных спецыяльнасцяў да прафесійнага росту. Галоўнае заданне заключаецца ў вырашэнні рэальнай бізнес-задачы. У гэтым годзе партнёрам чэмпіянату выступіў адзін з вядучых сусветных вытворцаў мінеральных угнаенняў - кампанія «ЕўраХім».

Каманда Купалаўскага ўніверсітэта паказала добры вынік і прайшла ў паўфінал, а затым і ў фінал чэмпіянату. На заключным этапе студэнткі прыступілі да працы над новай задачай: ім неабходна было вызначыць аптымальны падыход да далейшага павелічэння магутнасцяў карбаміду і аміяку і абнавіць стратэгію продажаў з улікам прапанаванага падыходу. Рашэнне было знойдзена і прэзентавана ключавым асобам «Kearney» і «ЕўраХім». Абарона прайшла паспяхова, каманда «SURF» увайшла ў топ-5 каманд СНД і атрымала запрашэнне ў наступным годзе прыняць удзел у чарговым кейс-чэмпіянаце па кансалтынгу.