Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 19 Красавік 2021 15:16

ГрДУ імя Янкі Купалы ў рамках праграмы «Запрошаны прафесар» наведалі прадстаўнікі Краснаярскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта ім. В.П. Астаф'ева

28029 2Візіт у Купалаўскі ўніверсітэт праходзіў з 12 па 17 красавіка.

У рамках наведвання ГрДУ імя Янкі Купалы прафесар Краснаярскага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта ім. В.П. Астаф'ева Людміла Клімацкая прачытала лекцыі для студэнтаў факультэта фізічнай культуры па дысцыплінах «Асновы спартыўнай нутрыцыалогіі» і «Тэорыя і методыка аздараўленчай фізічнай культуры». Дацэнт замежнага ўніверсітэта Юлія Бачарава прачытала лекцыі для студэнтаў факультэта фізічнай культуры па дысцыпліне «Педагогіка», а для студэнтаў педагагічнага факультэта - па асновах дыдактычнай эўрыстыкі, па спецыяльных методыках школьнага навучання і асновам практычнай працы педагога-лагапеда.

Таксама калегі з Гродна і Краснаярска абмеркавалі вынікі першага года рэалізацыі сумеснага беларуска-расійскага навуковага праекта «Фенатып псіхавегетатыўнага рэагавання на фактары геранталагічнага эйджызму і супрацьдзеянне яму ў арганізацыях сацыяльнага абслугоўвання Краснаярска і Гродна». Прафесар Людміла Клімацкая і дацэнт Юлія Бачарава ў рамках круглага стала падзяліліся вопытам навукова-практычнай дзейнасці, якая ажыццяўляецца паміж універсітэтамі ў рамках дамовы аб супрацоўніцтве. У ходзе візіту, дарэчы, выйшла ў свет навуковая публікацыя ў часопісе Family Medicine & Primary Care Review (Web of Science), якая адлюстроўвае першыя вынікі выканання сумеснага навуковага праекта.

 

28029 1