Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 02 Сакавік 2021 16:08

Прадстаўнік ГрДУ імя Янкі Купалы з рабочай паездкай наведала Турэцкую Рэспубліку

photo 2021 03 02 10 57 37У рамках дзелавых сустрэч і перамоваў абмяркоўваліся перспектывы супрацоўніцтва і далейшай сумеснай работы турэцкіх і беларускіх універсітэтаў.

Візіт прадстаўнікоў універсітэтаў Рэспублікі Беларусь ажыццяўляўся ў рамках падрыхтоўкі да Міжнароднай выставы замежных моў і летніх школ. У працоўную групу прадстаўнікоў універсітэтаў нашай краіны ад Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ўвайшла спецыяліст аддзела міжнародных праектаў і акадэмічнай мабільнасці, каардынатар праграмы Erasmus+  Надзея Кур'ян.

У час візіту беларуская дэлегацыя на чале з Генеральным консулам Рэспублікі Беларусь Андрэем Шведам наведала Стамбульскі ўніверсітэт і Айдынскі ўніверсітэт Стамбула, пазнаёмілася з арганізацыяй працы ў кампусах універсітэтаў. У ходзе сустрэч у рэктарат стамбульскіх ВНУ адбыліся абмеркавання перспектыў супрацоўніцтва паміж беларускімі і турэцкімі ўніверсітэтамі, а менавіта: рэалізацыя міжнародных праектаў, акадэмічнай мабільнасці супрацоўнікаў і студэнтаў, распрацоўка сумесных адукацыйных праграм, удзел у міжнародных канферэнцыях, летніх школах.

Таксама на базе Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Стамбуле адбыўся семінар з прадстаўнікамі турэцкіх устаноў вышэйшай адукацыі, рэкрутынгавых агенцтваў і гарадскіх уладаў. Прадстаўнікі Рэспублікі Беларусь распавялі аб адукацыйным патэнцыяле беларускіх універсітэтаў, а тым ліку Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Тэмай абмеркавання таксама стаў візіт рэктараў беларускіх універсітэтаў у Турэцкую Рэспубліку, які адбудзецца ў маі 2021 года.

У ходзе рабочай паездкі таксама была арганізавана сустрэча з прэзідэнтам Еўразійскага саюза ўніверсітэтаў (EURAS) Мустафой Айдын, дзе бакі разгледзелі магчымасці ўдзелу ўніверсітэтаў Беларусі ў будучых Еўразійскіх самітах па вышэйшай адукацыі, якія праводзяцца пад эгідай EURAS.

Адзначым, што ГрДУ імя Янкі Купалы ажыццяўляе ўзаемадзеянне з Турэцкай Рэспублікай у рамках пяці дагавораў аб міжнародным супрацоўніцтве і двух міжвузаўскіх пагадненняў у рамках праграмы Erasmus +.

 

photo 2021 03 02 10 50 39