Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 08 Ліпень 2019 17:15

Аляксей Малееў: «Сёння ў ГрДУ імя Янкі Купалы сабралася эліта праграміравання з усёй планеты»

У ГрДУ імя Янкі Купалы 8 ліпеня стартавалі штогадовыя зборы па падрыхтоўцы да чэмпіянату свету па праграміраванню Discover Grodno by Moscow Workshops ICPC.

 

91

 

Вучэбна-трэніровачныя зборы Discover Grodno by Moscow Workshops ICPC з'яўляюцца часткай сусветнай сістэмы падрыхтоўкі да чэмпіянатаў па спартыўнаму праграмаванню ICPC і з 2017 года праводзяцца ў ГрДУ імя Янкі Купалы сумесна з Цэнтрам развіцця IT-адукацыі Маскоўскага фізіка-тэхнічнага інстытута на базе кафедры матэматычнага і інфармацыйнага забеспячэння эканамічных сістэм факультэта эканомікі і кіравання. Варта адзначыць, што ГрДУ імя Янкі Купалы не выпадкова выбраны месцам правядзення збораў. Універсітэт мае даўнія традыцыі паспяховага ўдзелу ў спаборніцтвах і правядзення міжнародных навучальных мерапрыемстваў у галіне праграміравання.

 

7

6

 

9

Павітаў удзельнікаў збораў і пажадаў ім паспяховай работы першы прарэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Алег Раманаў.

– Мы ўпэўненыя, што зборы стануць для вас карыснымі і інфарматыўнымі. Хочацца верыць, што сярод вас ёсць пераможцы і прызёры будучага чэмпіянату. Такія сустрэчы - гэта не толькі прафесійныя рост і дасягненні, гэта яшчэ і новыя сябры і знаёмствы.

5

 

У сваю чаргу, дэкан факультэта эканомікі і кіравання Марына Карпіцкая падкрэсліла, што ў купалаўскім універсітэце сфармтраваліся ўстойлівыя традыцыі падрыхтоўкі будучых IT-спецыялістаў.

– Мне б хацелася пажадаць, каб вы не толькі павысілі свае прафесійныя кампетэнцыі, але і абавязкова набылі новых сяброў, захапіліся горадам Гродна, пазнаёміліся з нашай альма-матэр. Выдатных вам вынікаў і яркіх уражанняў. У добры шлях, лепшыя IT-спецыялісты!

 

96

 

Як распавёў старшы выкладчык кафедры матэматычнага інфармацыйнага забеспячэння эканамічных сістэм факультэта эканомікі і кіравання Юрый Сцёпін, наш універсітэт уваходзіць у сусветную сістэму падрыхтоўкі студэнтаў да чэмпіянату свету па праграміраванні. Такія чэмпіянаты дазваляюць выявіць самых таленавітых студэнтаў з усяго свету: у іх удзельнічаюць больш за 50 тысяч чалавек з 500 універсітэтаў. Дарэчы, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы ўжо на працягу 10 гадоў прадстаўляе Беларусь на гэтых спаборніцтвах, і нашы студэнты штогод уваходзяць у склад лепшых каманд.

Юрый Сцёпін адзначыў, што ў залежнасці ад узроўню падрыхтоўкі каманды будуць асвойваць вучэбную праграму ў двух дывізіёнах: навучанне ў больш складаным дывізіёне B праводзіцца на англійскай мове, у дывізіёне C - на рускай. У праграме збораў - лекцыі па камп'ютарных тэхналогіях і разборы алімпіядных задач, а таксама культурная праграма. Удзельнікі з замежжа наведаюць гістарычныя месцы Беларусі.

 

1

 

Усяго ў зборах прымаюць удзел 16 каманд з дзесяці ўніверсітэтаў розных краін. Гэта Бразілія, Літва, Украіна, Беларусь і Расія. Напрыклад, Феліпэ Калас Сільва - выпускнік Федэральнага ўніверсітэта Ітажуба па спецыяльнасці «Вылічальная тэхніка і праграміраванне» - прыехаў у Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы з Бразіліі. Малады чалавек удзельнічае ў падобным мерапрыемстве ўжо ў трэці раз. Як распавёў Феліпэ Калас Сільва, ён спадзяецца ўдасканаліць свае прафесійныя навыкі і знайсці тут новых сяброў.

 

3

 

Заснавальнік Moscow Workshops ICPC, прарэктар па міжнародных праграмах і лічбавых інавацыях МФТІ Аляксей Малееў, адзначыў, што для ўдзельнікаў збораў навучанне ў міжнародным асяроддзі - гэта выдатная магчымасць пазнаёміцца са студэнтамі ўсяго свету, таксама захопленымі праграміраваннем, завязаць прафесійныя кантакты, абмяняцца вопытам і падцягнуць свой прафесійны ўзровень у высокаканкурэнтным асяроддзі.

– Тут сёння сабралася эліта праграміравання з усёй планеты. Гэтыя хлопцы потым засноўваюць кампаніі як Facebook або Вконтакте. Яны ж з'яўляюцца лепшымі распрацоўшчыкамі для лакальнай і глабальнай індустрыі.

 

2

93

 

Асноўная ж мэта збораў, па словах Аляксея Малеева, - даць магчымасць студэнтам і школьнікам рэалізавацца на самым масавым і самым прэстыжным чэмпіянаце па спартыўным праграміраванні ICPC (International Collegiate Programming Contest). Выкладчыкамі на зборах будуць вопытныя трэнеры з МФТІ, БДУ і ГрДУ імя Янкі Купалы, неаднаразовыя ўдзельнікі фіналу ICPC, уладальнікі медалю IZHO (Annual International Zhautykov Olympiad) і Міжнароднай алімпіяды па інфарматыцы, куратары Мінскай Школы аналізу дадзеных Яндэкс.

99

94

 

Даведка

Moscow Workshops ICPC - міжнародны адукацыйны праект у галіне спартыўнага праграміравання, які ўключае ў сябе трэніровачныя кэмпы, онлайн-курсы, завочныя чэмпіянаты і праграмы для школьнікаў. У трэніровачных зборах пад эгідай Moscow Workshops ICPC прынялі ўдзел 2200 студэнтаў 55 краін, якія прадстаўляюць 205 універсітэтаў. На фінале ICPC 2019 года ў Порту 11 з 12 медалістаў і 51 каманда з 135 якія ўдзельнічаюлі, уключаючы ўсе 10 расійскіх каманд, праходзілі падрыхтоўку ў адукацыйным праекце. Зборы праводзяцца па ўсім свеце. Акрамя Гродна, воркшопы ў 2019 годзе пройдуць таксама ва Уладзівастоку з 6 па 13 ліпеня, на Байкале з 7 па 14 верасня, у Сінгапуры з 21 па 29 верасня, у Рызе ў кастрычніку і на кампусе МФТІ ў лістападзе.

98

95