Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 14 Чэрвень 2019 10:04

Рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка 13 чэрвеня сустрэлася з адоранай моладдзю ўніверсітэта

IMG 5474На сустрэчу былі запрошаны студэнты, якія прадстаўляюць Купалаўскі ўніверсітэт на высокарэйтынгавых інтэлектуальных спаборніцтвах рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў.

 

Сярод іх - стыпендыяты Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, пераможцы і прызёры міжнародных і рэспубліканскіх алімпіяд па вучэбных прадметах і студэнцкіх конкурсаў, пераможцы конкурсаў стартап-праектаў. У сустрэчы таксама прынялі ўдзел першы прарэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Алег Раманаў і прарэктар па вучэбнай працы Генадзій Гачко.

Вітаючы студэнтаў, рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка падкрэсліла, што наш універсітэт - гэта вялікая і дружная купалаўская сям'я. Ірына Фёдараўна таксама адзначыла, што ГрДУ імя Янкі Купалы - унікальны ўніверсітэт, адметнай асаблівасцю якога з'яўляецца шматпрофільнасць: цесна пераплецены гуманітарныя, тэхнічныя і натуральна-навуковыя спецыяльнасці.

- Сёння тут сабраліся студэнты розных спецыяльнасцяў і розных факультэтаў, якія дамагліся сапраўды значных дасягненняў у сваім студэнцкім жыцці, - адзначыла Ірына Кітурка. - Я хачу вам падзякаваць за тое, што вы такія, якія вы ёсць, за тое, што вы дазваляеце нам рэалізаваць місію ўніверсітэта: выявіць, раскрыць і рэалізаваць патэнцыял чалавека і ўніверсітэта ў прасторы міжкультурнага дыялогу. Жадаю вам не спыняцца на дасягнутым!

Рэктар адзначыла, што ў ГрДУ імя Янкі Купалы падтрымліваюцца любыя студэнцкія ініцыятывы:

- Ва ўніверсітэце ў мінулым годзе створаны фонд падтрымкі адоранай і таленавітай моладзі. Ён дае студэнтам яшчэ большыя магчымасці для ўдзелу ў рэспубліканскіх і міжнародных алімпіядах, конкурсах за кошт сродкаў універсітэта.

У межах сустрэчы рабяты распавялі пра свае дасягненні і падзяліліся планамі на будучыню.

Пачалася гутарка з музычнага прывітання прысутным ад студэнта другога курса факультэта мастацтваў і дызайну Валерыя Шэўчыка. Ён з'яўляецца ўладальнікам гран-пры XIII міжнароднага акардэоннага конкурсу «Ascoltate 2019», лаўрэатам міжнароднага конкурсу-фестывалю вакальнай і інструментальнай музыкі Fern Flower International. На пытанне Ірыны Фёдараўны пра тое, чаму Валерый абраў менавіта акардэон, ён адказаў, што ў дзяцінстве пачуў гук інструмента і зразумеў, што больш не зможа без гэтага жыць.

У сваю чаргу студэнтка 3 курса юрыдычнага факультэта Яна Красціна распавяла ўдзельнікам сустрэчы, што значыць быць стыпендыятам Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў і падзялілася сакрэтам дасягнення вынікаў, годных такой узнагароды:

- Да атрымання стыпендыі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь я атрымлівала імянную стыпендыю Савета ўніверсітэта. Прыемна, што мае штодзённыя старанні заахвочваюцца. Я актыўна прымаю ўдзел у розных міжнародных праектах, бо ў нашага ўніверсітэта сапраўды ёсць вялікія магчымасці ў сферы міжнароднага супрацоўніцтва. Вялікі дзякуй універсітэту за падтрымку!

На сустрэчы прысутнічалі і студэнты факультэта матэматыкі і інфарматыкі Арсень Коласаў, Мікалай Ігнаценка і студэнт факультэта эканомікі і кіравання Віктар Адынец. Хлопцы - уладальнікі дыпломаў 2 і 3 ступені Міжнароднага чэмпіянату па праграмаванні. Акрамя таго, яны дапамагаюць школьнікам у падрыхтоўцы да алімпіяд па інфарматыцы. Купалаўцы распавялі пра тое, у чым асаблівасць спартыўнага праграмавання, а таксама падзяліліся, што іх выхаванцы станавіліся лаўрэатамі рэспубліканскіх алімпіяд.

Сярод удзельнікаў - прызёры Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды. Сярод 13 універсітэтаў Рэспублікі Беларусь, якія прадставілі сваіх удзельнікаў у 2018 годзе, каманда юрыдычнага факультэта «Купалаўцы» заняла II месца ў камандным заліку. Аб удзеле ў алімпіядзе і складнікаў поспеху каманды распавяла магістрантка юрыдычнага факультэта Аксана Сяргей:

- Удзел у такім конкурсе - гэта велізарны вопыт. Алімпіяда дазволіла нам на практыцы прымяніць веды, атрыманыя ва ўніверсітэце.

Не засталіся ў гэты дзень па-за ўвагай і курсанты ваеннага факультэта, якія сталі прызёрамі міжнароднай алімпіяды ваенных навучальных устаноў.

Сярод тых, хто дамогся значных вынікаў у навукова-даследчай працы - студэнтка 4 курса філалагічнага факультэта Вольга Лебедзь, якая стала прызёрам Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ. Дзяўчына падзялілася, што пасля заканчэння ўніверсітэта плануе паступаць у магістратуру і працягваць навуковую дзейнасць. Дарэчы, на сённяшні дзень у Вольгі больш за 20 навуковых публікацый, а першыя крокі ў навуку зрабіла падчас навучання ў Ваўкавыскім каледжы ГрДУ імя Янкі Купалы.

На заканчэнне сустрэчы рабятыы выказалі рэктару ГрДУ імя Янкі Купалы Ірыне Кітурка словы падзякі, а таксама ўсяму Купалаваму ўніверсітэту за падтрымку таленавітай моладзі, за магчымасць раскрыць свой патэнцыял, рэалізаваць сябе і атрымаць годны і паспяховы старт у прафесійнай кар'еры. Словы ўдзячнасці гучалі і ў адрас выкладчыкаў, навуковых кіраўнікоў, настаўнікаў, якія падтрымліваюць рабят ва ўсіх іх дасягненнях. Студэнты паабяцалі, што будуць горда несці па жыцці імя купалаўца, прымнажаючы поспех і дасягненні ўніверсітэта.