Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 10 Снежань 2018 12:39

ГрДУ імя Янкі Купалы наведаў доктар тэхнічных навук, прафесар Томаш Калтуновіч

10853 2Візіт прафесара кафедры электратэхнічных прылад і высокіх высілкаў Люблінскага тэхнічнага ўніверсітэта Томаша Калтуновіча адбыўся ў рамках праграмы «Запрошаны прафесар».

У рамках візіту былі прачытаны лекцыі студэнтам 1 курса дзённай формы навучання спецыяльнасцяў «Інфармацыйна-вымяральная тэхніка», «Тэхнічная эксплуатацыя энергаабсталявання арганізацый» фізіка-тэхнічнага факультэта, а таксама магістрантам 2 курса дзённай формы навучання спецыяльнасці «Апрацоўка канструкцыйных матэрыялаў у машынабудаванні».

Адбыліся рабочыя сустрэчы з начальнікам Цэнтра інтэрнацыяналізацыі адукацыі Аленай Белакоз, начальнікам аддзела па рабоце з замежнымі студэнтамі і акадэмічнай мабільнасці Алёнай Біднай, з дэканам фізіка-тэхнічнага факультэта Андрэем Германам і загадчыкам кафедры агульнай фізікі Аляксандрам Маскевічам.

Бакі абмеркавалі перспектывы развіцця ў галіне навукова-даследчай дзейнасці і акадэмічнай мабільнасці студэнтаў, магістрантаў і выкладчыкаў двух універсітэтаў, разгледзелі прапановы па ўдзелу ў навуковых канферэнцыях. Падчас дыялогу адбыўся абмен ідэямі пра магчымасць удзелу ў сумесных даследчых праектах.

У рамках візіту Томашу Калтуновічу таксама было прадэманстравана ўнікальнае абсталяванне кафедры агульнай фізікі ў лабараторыях малекулярнай спектраскапіі і рэнтгенаструктурнага аналізу.