Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 02 Лістапад 2018 12:46

Прафесар Балтыйскага федэральнага ўніверсітэта імя Імануіла Канта Вольга Сярова прачытала лекцыі па грамадзянскім і карпаратыўным праве ў ГрДУ імя Янкі Купалы

10508 0Візіт на юрыдычны факультэт адбыўся ў рамках праграмы «Запрошаны прафесар».

Аўтарытэтны расійскі вучоны правяла ва ўніверсітэце заняткі па курсе «Грамадзянскае права» для студэнтаў 2 і 3 курсаў спецыяльнасцяў «Міжнароднае права», «Мытная справа», «Эканамічнае права» і «Правазнаўства». Акрамя таго, прафесар Вольга Аляксандраўна пракансультавала магістрантаў 1 курса спецыяльнасці «Прававое забеспячэнне гаспадарчай дзейнасці» па напісанні магістарскай дысертацыі і прачытала ім лекцыю па дысцыпліне "Карпаратыўнае права", а таксама прыняла ўдзел у пасяджэнні СНК кафедры грамадзянскага права і працэсу.

У рамках візіту адбыўся двухбаковы дыялог, падчас якога бакі абмеркавалі перспектывы далейшага супрацоўніцтва. Прафесару распавялі пра ўніверсітэт і дасягненні беларускіх вучоных-юрыстаў.

Арганізатарам візіту загадчыка кафедры грамадзянскага права і працэсу Балтыйскага федэральнага ўніверсітэта імя Імануіла Канта (г. Калінінград), доктара юрыдычных навук, прафесара, Ганаровага работніка вышэйшай прафесійнай адукацыі Сяровай Вольгі Аляксандраўны выступіла кафедра грамадзянскага права і працэсу юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы.