Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 07 Чэрвень 2018 16:42

Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы пашырае міжнароднае супрацоўніцтва ў рамках праграмы «Запрошаны прафесар»

9384 3Купалаўскі ўніверсітэт наведалі прафесар Інстытута матэматыкі ўніверсітэта імя Гумбальдта ў Берліне (ФРГ) Лутц Рэкке і прафесар Матэматычнага інстытута ім. А. Размадзэ Тбіліскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя І. Джавахішвілі Іван Тарыэлавіч Кігурадзэ - шырока вядомыя спецыялісты ў розных галінах тэорыі дыферэнцыяльных раўнанняў.

 

Прафесар Лутц Рэкке выступіў на навуковым семінары факультэта матэматыкі і інфарматыкі і распавёў пра арганізацыю навучальнага працэсу і навуковых даследаванняў у Інстытуце матэматыкі ўніверсітэта імя Гумбальдта ў Берліне, а таксама адказаў на шматлікія пытанні гродзенскіх калегаў. Таксама Лутц Рэкке прачытаў лекцыі на англійскай мове па дысцыпліне «Дыферэнцыяльныя раўнанні» для студэнтаў спецыяльнасці «Прыкладная матэматыка», «Камп'ютарная бяспека» «Дыферэнцыяльныя раўнанні», «Матэматыка, навукова-педагагічная дзейнасць». Падчас візіту з прафесарам Лутц Рэкке былі абмеркаваны перспектывы навуковага супрацоўніцтва паміж Інстытутам матэматыкі ўніверсітэта імя Гумбальдта ў Берліне (ФРГ) і кафедры матэматычнага аналізу, дыферэнцыяльных раўнанняў і алгебры ГрДУ імя Янкі Купалы.

Прафесарам Іванам Тарыэлавічам Кігурадзэ былі прачытаны лекцыі па дысцыпліне "Аналітычная тэорыя дыферэнцыяльных раўннняў" для студэнтаў спецыяльнасці «Матэматыка (навукова-педагагічная дзейнасць)», а таксама абмеркаваны перспектывы навуковага супрацоўніцтва паміж Матэматычным інстытутам ім. А. Размадзэ Тбіліскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя І. Джавахішвілі і кафедрай матэматычнага аналізу, дыферэнцыяльных раўнанняў і алгебры ГрДУ імя Янкі Купалы.

Падчас візіту запрошаныя прафесары прынялі ўдзел у працы XVIII Міжнароднай навуковай канферэнцыі па дыферэнцыяльных раўнаннях «ЕРУГІНСКІЯ ЧЫТАННІ 2018», у рамках якой акадэмік Іван Тарыэлавіч Кігурадзэ выступіў з пленарным дакладам «Oscillation properties of sub linear no autonomous differential equations», а прафесар Лутц Рэкке прадставіў тэму «Andronov – Hopf bifurcation for hyperbolic partial differential equations».