Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 11 Снежань 2017 09:10

Дэкан факультэта прыродазнаўчых навук універсітэта Пенджаба (Пакістан) Мухамад Наім Хан прадставіў вынікі сваіх навуковых даследаванняў у галіне іхтыялогіі студэнтам факультэта біялогіі і экалогіі

ris 2017 331Доктар філасофіі, дэкан факультэта прыродазнаўчых навук, прафесар кафедры заалогіі Універсітэта Пенджаба Мухамад Наім Хан правёў цыкл лекцыйных заняткаў для студэнтаў спецыяльнасці «Біялогія (навукова-педагагічная дзейнасць)» спецыялізацыі «Заалогія» у рамках праграмы «Запрошаны прафесар».

У ходзе заняткаў навуковец прадставіў вынікі сваіх шматгадовых навуковых даследаванняў у галіне іхтыялогіі. Прафесар распавёў пра значэнне аквакультуры ў сучасным грамадстве,у харчовым ланцугу жывёл і чалавека, пра спосабы ўзнаўлення рыб розных відаў у розных водных умовах, казаў аб выкарыстанні сучасных метадаў стымулявання паскоранага росту малявак рыб і буйнамаштабнай таварнай вытворчасці каштоўных парод рыб у сучасных умовах. Дарэчы, навуковая дзейнасць прафесара звязана з вывучэннем гарманальнага статусу рыб, асаблівасцямі іх гадоўлі ў прэснаводных вадаёмах прыбярэжнай зоны і ў штучных вадаёмах.

Акрамя таго, Мухамад Наім Хан прадставіў праграмы, што рэалізуюцца ў рамках розных міжнародных праектаў у галіне аквакультуры ў рэспубліцы Пакістан.

У рамках візіту госць сустрэўся з прарэктарам па вучэбнай рабоце Юрыем Бялых і абмеркаваў перспектывы далейшага магчымага супрацоўніцтва двух універсітэтаў. Бакі маюць намер прадоўжыць узаемадзеянне ў галіне адукацыі і наладзіць падрыхтоўку магістрантаў з Пакістана па спецыяльнасці «Біяхімія» на базе факультэта біялогіі і экалогіі купалаўскага ўніверсітэта.

З усімі навінамі факультэта біялогіі і экалогіі можна азнаёміцца тут.