Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 22 Люты 2017 12:13

Курсант ваеннага факультэта стаў прызёрам першынства Рэспублікі Беларусь па барацьбе самба

sambo 0У Мінску на базе рэспубліканскага алімпійскага спартыўнага комплексу «Стайкі» прайшло першынство Рэспублікі Беларусь па барацьбе самба, якое сабрала ўдзельнікаў з усёй Беларусі.

Паспяхова выступіў на дадзеных спаборніцтвах курсант 3 курса ваеннага факультэта Аляксей Ажэль. Хлопец стаў бронзавым прызёрам першынства ў вагавай катэгорыі да 82 кг. Рыхтаваў Аляксея да спаборніцтваў старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту факультэта фізічнай культуры Іван Шарко.

З усімі навінамі ваеннага факультэта можна азнаёміцца  тут.