Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 30 Студзень 2017 15:37

Супрацоўнікі фізіка-тэхнічнага факультэта прынялі ўдзел у нарадзе па пытаннях рэалізацыі планаў еўрапейскага праекта Erasmus + Physics

72EFFBECCDF7B3DE070ABDBF9D49D44D92106D362F34795EF5pimgpsh fullsize distrСустрэча працоўнай групы еўрапейскага праекта Erasmus + Physics «Удасканаленне магістарскай адукацыі ў галіне фізічных навук ва ўніверсітэтах Беларусі» адбылася 24 студзеня ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце.

– Асноўным пытаннем парадку дня стала падрыхтоўка навучальных электронных дапаможнікаў для магістрантаў спецыяльнасці «Фатоніка» і «Функцыянальныя нанаматэрыялы», - распавяла прафесар кафедры агульнай фізікі Наталля Стрэкаль. - Акрамя таго, абмяркоўвалася распрацоўка навучальных планаў і праграм па гэтых спецыяльнасцях, а таксама  стажыроўкі студэнтаў і выкладчыкаў фізіка-тэхнічнага факультэта ў еўрапейскіх універсітэтах.

Так, для моўнай стажыроўкі ў Левенскі Каталіцкі ўніверсітэт у г. Астэндэ (Бельгія) ужо ў бліжэйшы час - з 5 па 11 лютага - з ГрДУ імя Янкі Купалы накіроўваецца група студэнтаў і аспірантаў, а 8-13 чэрвеня - група выкладчыкаў.

Нагадаем, што членамі рабочай групы міжнароднага праекта з'яўляюцца прафесар кафедры агульнай фізікі Наталля Стрэкаль, вядучы навуковы супрацоўнік навукова-даследчай часткі Віталь Сцяпура і выкладчык кафедры агульнай фізікі Андрэй Лавыш.

З усімі навінамі фізіка-тэхнічнага факультэта можна азнаёміцца тут.