Дзяўчына пазнаёміла студэнтаў з асноўнымі элементамі тэхнікі, прадэманстравала раней выкананыя работы, паказала, як можна аформіць сваю працу ў якасці падарунка і як выкарыстоўваць вырабы ў побыце.
– Мае вучаніцы з лёгкасцю асвоілі прыёмы пляцення і абмеркавалі, як дэкараваць гатовыя вырабы, - падзялілася Юлія. - Некаторыя з прысутных на майстар-класе вырашылі і далей самастойна працаваць з прапанаванай тэхнікай прыкладнога мастацтва.