Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 27 Студзень 2017 16:35

Замежныя студэнты філалагічнага факультэта наведалі юбілейную персанальную выставу гарадзенскай мастачкі Алены Кузняцовай «А снег ідзе ...»

3690 1Культурную праграму для замежных студэнтаў 5 курса спецыяльнасці «Руская філалогія» арганізавала старшы выкладчык кафедры агульнага і славянскага мовазнаўства ГрДУ імя Янкі Купалы Алена Мохань.

– Студэнты даведаліся пра жыццё, творчасць мастачкі, работы якой выстаўляліся ў Гродне, Мінску, Санкт-Пецярбургу, у многіх гарадах Францыі, - распавяла Алена Мікалаеўна. - Дарэчы, Алена Кузняцова ілюструе дзіцячыя кнігі і выкладае ў дзіцячай мастацкай школе мастацтваў. Яе работы захоўваюцца ў прыватных калекцыях у Беларусі, Расіі, Літве, Польшчы, Германіі, Францыі і іншых краінах.

Замежнікі з цікавасцю разглядалі карціны гарадзенскай мастачкі, на якіх намаляваны і занесеныя снегам вёскі, і індыйскія сланы, і добрыя дзядулі-дамавікі.

– Апісаць карціны можна адным словам - цуд! Яно ёсць у кожнай дэталі, у кожным сюжэце. Тут і вяскоўцы, занятыя зімовымі вясковымі справамі, і далікатныя восеньскія пейзажы, замерлыя ў прадчуванні зімы, і містычныя зімовыя ночы, Каложа і Фарны касцёл у абдымках зімы і анёлаў, снежныя Пегас, совы, - падзяліліся сваімі ўражаннямі замежныя студэнты.

Заключным этапам экскурсіі стала напісанне сачынення-водгуку.

З усімі навінамі філалагічнага факультэта можна азнаёміцца тут.