Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 26 Снежань 2016 16:09

На філалагічным факультэце святкавалі Каляды

IMG 6536 1Свята прайшло ў форме конкурсу, які для студэнтаў спецыяльнасці "Рамана-германская філалогія" філалагічнага факультэта арганізавалі дацэнт кафедры рамана-германскай філалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы Святлана Масленікава і лектар Нямецкай акадэмічнай службы абменаў DAAD, старшы выкладчык кафедры Максіміліян Дэнэр.

–Працуючы ў групах, студэнты адгадвалі загадкі і інсцэніравалі на іх густ самы цікавы калядны жарт. Прыгатаваўшы загадзя калядную выпечку, купалаўцы паспрабавалі кулінарныя шэдэўры сваіх аднакурснікаў і выбралі свайго пераможцу - пернікавы калядны домік. Кіруючыся апісаннем вырабу калядных упрыгожванняў на нямецкай мове, студэнты зрабілі сваімі рукамі падарункі блізкім і знаёмым, - расказала Святлана Масленікава.

Аповяд носьбіта мовы аб свяце Нараджэння Хрыстова ў Германіі дапамог студэнтам адказаць у канцы сустрэчы на ўсе пытанні каляднай віктарыны, падрыхтаванай другакурснікам для сваіх малодшых калегаў. Сустрэча скончылася сумесным выкананнем калядных песень на нямецкай мове.

–Прыязная атмасфера, зробленыя сваімі рукамі падарункі, выпечка, жарты, песні, віктарына, размова аб традыцыях адзначэння Калядаў і Новага года ў Германіі і Беларусі зрабілі час чакання свята больш прыемным, - падзялілася Святлана Сяргееўна.

З усімі навінамі філалагічнага факультэта можна азнаёміцца  тут.