Вучоная ступень доктара педагагічных навук прысуджана загадчыку кафедры спартыўных дысцыплін факультэта фізічнай культуры Віталю Уладзіміравічу Храмаву ў выніку настрыфікацыі дыплома доктара навук, выдадзенага Міністэрствам адукацыі і навукі Расійскай Федэрацыі.
Вучоная ступень кандыдата філалагічных навук прысуджана выкладчыку кафедры рускай мовы як замежнай філалагічнага факультэта Святлане Антонаўне Янкоўскай.
На пасяджэнні Прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь, якое адбылося 14 верасня 2016 года, нострыфіцыраваны дыплом доктара навук выкладчыка Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і зацверджана рашэнне савета па абароне дысертацый аб прысуджэнні вучонай ступені кандыдата навук выкладчыку ўніверсітэта.