Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 12 Верасень 2016 10:33

Прадстаўнік IT-кампаніі «Itibo» сустрэлася са студэнтамі факультэта эканомікі і кіравання

20160908 133624У час сустрэчы менеджэр па персаналу кампаніі «Itibo» Анастасія Яроцкая распавяла студэнтам 3-4 курса спецыяльнасці «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (у эканоміцы)» факультэта эканомікі і кіравання ГрДУ імя Янкі Купалы аб магчымасцях навучання ў сферы IT-тэхналогій.

Прыярытэтным напрамкам у адукацыі Анастасія назвала развіццё ў студэнтаў кампетэнтасцей у сферы інфармацыйных тэхналогій, бізнесу, аналітыкі.

– Атрымаць неабходныя веды ў гэтых абласцях можна на курсах па вывучэнні мовы праграмавання Java, курсах бізнес-аналітыкі, якія рэгулярна праводзяць спецыялісты «Itibo», - адзначыла прадстаўнік кампаніі.

Таксама на сустрэчы чтудэнтам распавялі пра дзейнасць «Itibo», пра тое, як можна пабудаваць кар'еру ў IT-сферы, што для гэтага неабходна, а таксама аб магчымасці і перспектывы праходжання стажыровак, практык, трэнінгаў, курсаў на базе кампаніі.

У канцы сустрэчы студэнты задалі пытанні, якія іх цікавілі і атрымалі індывідуальныя кансультацыі.

Даведка

ТАА «Itibo» з'яўляецца партнёрам факультэта эканомікі і кіравання. Кампанія рэгулярна аказвае дапамогу ў правядзенні Адкрытых чэмпіянатаў па праграмаванні і адукацыйнага трэнінгу «Міжнародныя вучэбна-трэніровачныя зборы па рашэнні задач чэмпіянатаў па праграмаванні».

З 2015 года на базе «Itibo» функцыянуе філіял кафедры матэматычнага і інфармацыйнага забеспячэння эканамічных сістэм (кіраўнік - старшы выкладчык кафедры Юрый Генрыхавіч Сцёпін). Тут для купалаўцаў праводзяць заняткі і арганізуюць практыку.

Найбольш таленавітыя ўдзельнікі чэмпіянатаў - выпускнік факультэта 2012 года Аляксей Дзічкоўскі і аспірант Сяргей Аляксандр - сталі супрацоўнікамі IT-кампаніі.

З усімі навінамі факультэта эканомікі і кіравання можна азнаёміцца тут.

20160908 133611