Пераможцамі спаборніцтваў сталі купалаўцы: студэнты факультэта фізічнай культуры занялі першае месца, факультэта біялогіі і экалогіі - другое, а факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму - трэцяе.
Праграма турыстычнага злёту складалася з спаборніцтваў і конкурсаў. Так, удзельнікам было прапанавана пераадолець турыстычную эстафету - праехацца на веласіпедзе, праплысці на байдарцы няпросты ўчастак ракі і, нарэшце, прайсці пешаходныя выпрабаванні. Студэнты ўдзельнічалі ў спартыўным арыентаванні, конкурсе турысцкіх навыкаў і побыту, гульні «Апошні герой», дзе патрэбна было збіць суперніка з бервяна, конкурсе «Такійскі метро», конкурсе фатаграфіі, прэзентавалі свае каманды, гулялі ў турыстычны валейбол і мокры футбол.
Арганізатарамі спаборніцтваў выступілі ПА РК «БРСМ» ГрДУ імя Янкі Купалы, прафкам студэнтаў і факультэт гісторыі камунікацыі і турызму. Турыстычны злёт накіраваны на папулярызацыю заняткаў турызмам, арганізацыю актыўнага адпачынку і прапаганду здаровага ладу жыцця сярод студэнтаў.
З усімі навінамі факультэта фізічнай культуры можна азнаёміцца тут.
З усімі навінамі факультэта біялогіі і экалогіі можна азнаёміцца тут.
З усімі навінамі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму можна азнаёміцца тут.