Рабочы дзень пачаўся з наведвання Ганьсускага прафесійна-тэхнічнага каледжа транспарту. У ходзе сустрэчы адбыліся трохбаковыя перагаворы з удзелам кіраўніцтва каледжа і прадстаўнікоў Асацыяцыі ЮНЕСКА правінцыі Ганьсу па пытаннях рэалізацыя праекта «Майстэрня Бэй Лі» на базе ГрДУ імя Янкі Купалы. Вынікам сустрэчы стала аглядная экскурсія па каледжы. Дэлегацыя Купалаўскага ўніверсітэта пазнаёмілася з перадавой матэрыяльна-тэхнічнай базай, сучаснымі навучальнымі лабараторыямі і ўнікальным вопытам калег у падрыхтоўцы высакакласных спецыялістаў.
Наступным прыпынкам у дзелавой паездцы стаў Ланьчжоўскі інстытут бізнесу і тэхналогіі. Рэктар Ірына Кітурка і прарэктар па вучэбнай працы Купалаўскага ўніверсітэта Лявонцій Паўлаў сустрэліся з прадстаўнікамі навучальнай установы для абмеркавання вектараў сумеснай працы. У рамках перагавораў бакі абмеркавалі акадэмічны абмен, запуск сумесных адукацыйных праграм і ўмацаванне навуковых сувязей паміж выкладчыкамі і студэнтамі дзвюх вышэйшых навучальных устаноў.
Галоўнай падзеяй дня стала ўрачыстая цырымонія адкрыцця Першага Беларуска-Кітайскага форуму рэгіёнаў, удзельнікамі якога сталі прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
У рамках пленарнага пасяджэння форуму Ірына Фёдараўна выступіла з дакладам «Стратэгічныя падыходы ў развіцці рэгіянальнага партнёрства з універсітэтамі КНР». У сваім выступленні яна адзначыла, што супрацоўніцтва Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы з Кітайскай Народнай Рэспублікай – гэта ўклад у выкананне стратэгічнай задачы па развіццю рэгіянальнага партнёрства, пастаўленай Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам. Ірына Фёдараўна зрабіла акцэнт на міжнародным прызнанні ўніверсітэта, бо ў 2023 годзе ён прайшоў міжнародную акрэдытацыю, а яго дыпломы паспяхова пацвярджаюцца ў КНР. Таксама яна прадставіла ключавыя механізмы ўзаемадзеяння Купалаўскага ўніверсітэта з кітайскімі партнёрамі і падзялілася планамі па далейшым умацаванні сувязей паміж навучальнымі ўстановамі дзвюх краін.
На палях форуму прадстаўнікі Купалаўскага ўніверсітэта падпісалі пяць важных пагадненняў, якія даюць магчымасць пашырыць гарызонты супрацоўніцтва з кітайскімі калегамі. У іх ліку – Пагадненне аб рэалізацыі праекта па стварэнню кітайска-беларускага адукацыйнага цэнтра «Майстэрня Бэй Лі» з Ганьсускім прафесійна-тэхнічным каледжам транспарту, Мемарандум аб паглыбленні міжнароднага супрацоўніцтва з Ланьчжоўскім сучасным прафесійным каледжам, Дагавор аб міжнародным супрацоўніцтве з Ланьчжоўскім універсітэтам, Дарожная карта на 2026–2027 гады па стварэнні Інстытута Канфуцыя пры ГрДУ імя Янкі Купалы сумесна з Сіньцзянскім педагагічным універсітэтам, а таксама Дагавор аб міжнародным супрацоўніцтве з Ланьчжоўскі універсітэтам мастацтваў і навукі.
Падпісанне такой колькасці пагадненняў пацвярджае высокі статус Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы на міжнароднай арэне і адкрывае новыя магчымасці для прафесійнага, навуковага, адукацыйнага і культурнага ўзаемадзеяння.
Даведачна: Гісторыя супрацоўніцтва Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы з кітайскімі ўстановамі адукацыі пачалася ў 2001 годзе з падпісання Дагавора з Кітайскім Паўднёва-Цэнтральным эканамічным і юрыдычным універсітэтам. Сёння ГрДУ імя Янкі Купалы здзяйсняе ўзаемадзеянне з 48 універсітэтамі і арганізацыямі Кітайскай Народнай Рэспублікі.
Асабліва цесна Купалаўскі ўніверсітэт супрацоўнічае з навучальнымі ўстановамі і арганізацыямі правінцыі Ганьсу. Так, 3 жніўня 2018 г. падчас візіту дэлегацыі правінцыі Ганьсу ў ГрДУ ім. Янкі Купалы адбылося ўрачыстае адкрыццё Цэнтра па стажыроўцы кадраў правінцыі Ганьсу.
Пачынаючы з 2023 года былі падпісаны дагаворы аб супрацоўніцтве з Ланьчжоўскім гарадскім універсітэтам, Луннаньскім педагагічным інстытутам, Хэсі Універсітэтам, Ланьчжоўскім інстытутам бізнесу і тэхналогіі, Ланьчжоўскім прафесійна-тэхнічным вучылішчам эксперыментальнага мастацтва Ці Ай, Ланьчжоўскім сучасным прафесійным каледжам і Ганьсускім прафесійна-тэхнічным каледжам транспарту.
З 2025 года сумесна з кітайскімі партнёрамі створаны і функцыянуюць Міжнародны цэнтр моўнага і культурнага абмену і Кітайска-беларуская база практыкі прафесійна-тэхнічнай адукацыі ў Ланьчжоўскім сучасным прафесійным каледжы.
Для абмеркавання вектараў узаемадзеяння прадстаўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы і дэлегацыі правінцыі Ганьсу рэгулярна праводзяць узаемныя візіты. Таксама абмеркаванне перспектыў супрацоўніцтва праходзіць у фармаце анлайн-перагавораў.
Падыходзіць да канца маштабны працоўны візіт дэлегацыі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы на чале з рэктарам Ірынай Кітурка ў правінцыі Ганьсу. Сёння, 1 ліпеня, адбыліся фінальныя сустрэчы з прадстаўнікамі навучальных устаноў Кітая. Былі падпісаны пяць буйных дагавораў аб супрацоўніцтве, якія дазволяць зрабіць сяброўскія і адукацыйныя сувязі яшчэ мацнейшымі.

