Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 27 Кастрычнік 2025 16:09

Купалавец заваявала бронзу ў чэмпіянаце свету па жаночай барацьбе сярод моладзі да 23 гадоў

5474160935624111145Яна Траццяк, студэнтка 4 курса факультэта фізічнай культуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, стала бронзавым прызёрам чэмпіянату свету па жаночай барацьбе сярод моладзі ў вагавой катэгорыі да 62 кг. Спаборніцтвы прайшлі ў Нові-Садзе, Сербія.

Шлях Яны Траццяк да пастамента быў няпростым. На стадыі 1/8 фіналу яна выйграла спартсменку з Канады А. Фінес з лікам 2:1. У чвэрцьфінале купалавец уступіла японцы С. Мотакі, аднак адыгралася ў суцяшальнай сустрэчы са спартсменкай з Узбекістана Н. Сабіравай, выйграўшы з лікам 2:1.

Вырашальны паядынак за трэцяе месца завяршыўся перамогай Яны Траццяк над саперніцай з Італіі І. Данісе з лікам 9:4.

Віншуем нашу студэнтку і жадаем ёй далейшых перамог!