Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 13 Снежань 2023 15:56

У ГрДУ імя Янкі Купалы прайшла дабрачынная акцыя

IMG 7227Зіма – час самага цёплага свята ў годзе – Новага года, напярэдадні якога факультэт эканомікі і кіравання сумесна з ГА "БСЖ" запрасіў купалаўцаў падарыць свята дзецям і прыняць удзел у дабрачынным кірмашы.

Навагодні дабрачынны кірмаш «Прыкладзі руку да добрых спраў» прайшоў на факультэце эканомікі і кіравання. Майстры падрыхтавалі для продажу цацкі, упрыгожванні, паштоўкі і многае іншае. Сярод майстроў былі не толькі студэнты, але і выкладчыкі, а таксама школьнікі.

На сабраныя сродкі будуць закуплены падарункі дзецям з Дапаможнай школы №1 горада Гродна і дзіцячага дома сямейнага тыпу сям'і Кароль, размешчанага на вуліцы Ваўковіча.