Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 16 Лістапад 2023 13:31

Фінал конкурсу мастацкай самадзейнасці першакурснікаў пройдзе СЁННЯ ў сценах Купалаўскага ўніверсітэта

photo 5381879190992835609 yЛічаныя гадзіны засталіся да яркага фіналу конкурсу «ALMA MATER — 2023»!

Сёння на галоўнай сцэне Купалаўскага ўніверсітэта вырашыцца галоўная інтрыга лістапада!

Тэма конкурсных выступленняў гэтага года - «Універсітэт будучыні». У творчым паядынку паспаборнічаюць фіналісты конкурсу мастацкай самадзейнасці - факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму і філалагічны факультэт, факультэт інавацыйных тэхналогій машынабудавання і факультэт фізічнай культуры.

Пачатак грандыёзнага шоу - у 18:00 па адрасе: вул. Леніна, 32, канцэртная зала.

«ALMA MATER» - гэта сапраўды каханне з першага і да апошняга курса. Падтрымайце сваіх фаварытаў!