Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 10 Лістапад 2023 13:49

Запрашаем купалаўцаў прыняць удзел у конкурсе савецкай песні «ГАЛАСЫ ПАКАЛЕННЯЎ»

photo 5359315657612713213 xАдкрыты вакальны конкурс прымеркаваны да 101 гадавіны з дня заснавання СССР і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Асноўная мэта конкурсу - садзейнічанне далейшаму развіццю і папулярызацыі вакальнага мастацтва, выхаванне эстэтычнага густу навучэнцаў на прыкладзе лепшых узораў савецкай культуры.

Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца выканаўцы ва ўзросце ад 14 да 31 гадоў як індывідуальныя, так і калектывы.

Для ўдзелу ў вакальным конкурсе неабходна падрыхтаваць адзін конкурсны твор, на беларускай або рускай мове савецкага часу, альбо твор, прымеркаваны да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Падаць заяўку можна да 24 лістапада.

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся па тэлефоне 62-60-42 (Аддзел культурна-масавай і дасугавай дзейнасці).